• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Усім па 15 сутак: у Менску прайшлі суды над затрыманымі супрацоўнікамі «Белсату»

    21 траўня затрыманыя 6 тэхнічных работнікаў тэлеканала "Белсат" у Мінску. Пра гэта паведамляе дзяржканал. У гэты дзень сілавікі прыйшлі ў студыю "Белсата", дзе здымаюцца праграмы "Кожны з нас" і "Хай так".

    У Цэнтральным судзе Менску 24 траўня прайшлі судовыя працэсы над тэхнічнымі супрацоўнікамі «Белсату», якіх затрымалі 21 траўня.

    З 10:40 да 16:00 былі запланаваны працэсы над Іванам КашканамРыгорам Пятровічам і Паўлам Патапавым.

    Іх усіх судзілі паводле арт. 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў»). Суддзя – Аляксандр Петраш.

    Па выніку судоў супрацоўнікам «Белсату» былі абвешчаныя наступныя прысуды:

    • Аляксандр Кульпо – 15 содняў;

    • Іван Кашкан – 15 содняў;

    • Міхаіл Кашкан – таксама 15 содняў;

    • Максім Ерашэнка – 15 содняў;

    • Рыгору Пятровічу далі 15 содняў;

    • Паўлу Патапаву прысудзілі арышт на 15 содняў.

    У сюжэце БТ паведамілі, што тэхнічныя супрацоўнікі, якіх затрымалі ў Менску ў студыі, дзе здымаюць праграму «Кожны з нас», падазраюцца ў парушэнні Закону аб сродках масавай інфармацыі (арт. 23.5 КаАП).

    21 траўня былі затрыманыя тэхнічныя супрацоўнікі: гукарэжысёр і чатыры аператары, а таксама адміністратар студыі, дзе здымаецца праграма «Кожны з нас». Цяпер затрыманыя – у ізалятары на завулку Акрэсціна ў Менску.

    Падчас налёту на студыю праграма не здымалася. Студыя была падрыхтаваная да запісу чарговага выдання ток-шоу.

    Акрамя таго, справу журналіста Алеся Сіліча адправілі на дапрацоўку, але яго не выпусцілі пасля 72 гадзін. У ІЧУ паведамілі, што яго ў іх няма, але параілі шукаць у Першамайскім РУУС. Магчыма, Алесь Сіліч зноў затрыманы па новаму пратаколу.

    А ў Гомлі суддзя Цэнтральнага раёну Сяргей Кармановіч 24 траўня пакараў журналістаў-фрылансераў Яўгена Меркіса і Ларысу Шчыракову буйнымі штрафамі – кожнага на 725 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці