«Аўтара няма сярод нас, але яго фота жывыя». Успамінаючы Васіля Мацкевіча
Выданне «Медыя-Палессе» узгадвае свайго калегу — журналіста Васіля Мацкевіча. Ён сышоў ва ўзросце 46 гадоў 11 красавіка 2020 года ў рэанімацыі Пінскай раённай бальніцы. «Яго няма, але жывая яго творчасць, напоўненая душэўнасцю, эмацыйнасцю і вялікай любоўю да роднага Пінска…», — піша рэдакцыя.

Васіль Мацкевіч здымае фотарэпартаж на свяце горада. Пінск, 2019 год. Фота: з групы «Во-первых, я из Пинска»
Васіля Мацкевіча добра ведалі ў Пінску. Журналіст і фатограф, ён умеў знасці агульную мову з усімі калегамі, не зважаючы на тое, у якім выданні яны працавалі.
«Падчас гарадскіх мерапрыемстваў вызначаўся асаблівай сціпласцю, наперад іншых з мікрафонам і фотакамерай не высоўваўся. Васіль Мацкевіч, як ніхто іншы, умеў «злавіць» кадр. Яго здымкі заўсёды адрозніваліся глыбокай напоўненасцю захаванага імгнення», — дадаюць у рэдакцыі.
«Медыя-Палессе» сабрала нізку фотаздымкаў спадара Васіля, каб раза з чытачамі ўзгадаць гэтага цудоўнага прафесіянала і добрага чалавека.

Вуліца Леніна ў Пінску пасля рэканструкцыі. 2017 год. Фота: Васіль Мацкевіч

Адкрыццё пешаходнай вуліцы ў Пінску. 2018 год. Фота: Васіль Мацкевіч

Пінск. Фота: Васіль Мацкевіч

Пінск, 2019 год. Фота: Васіль Мацкевіч

Пінск, 2019 год. Фота: Васіль Мацкевіч

Набярэжная ў Пінску, 2019 год. Фота: Васіль Мацкевіч

Пінскі Кафедральны касцёл, 2019 год. Фота: Васіль Мацкевіч

Арган пінскага Кафедральнага касцёла. 2019 год. Фота: Васіль Мацкевіч

Пінскі Кафедральны касцёл, 2019 год. Фота: Васіль Мацкевіч

Пінскі калегіўм. Фота Васіля Мацкевіча

Фота Васіля Мацкевіча. 2019 год

«Змяняецца сталіца Палесся, яго архітэктура. І многія кадры з архіву «Медыя-Палесся», у тым ліку зробленыя Васілём Мацкевічам, становяцца гісторыяй. І калі-небудзь яны знойдуць месца на выставах і ўваскрэсяць мінулае…», — упэўненыя яго калегі.
@bajmedia