• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Уводзіцца тэрмін «экстрэмісцкая сімволіка»: дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў законы аб экстрэмізме

    Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму», піша БелТА.

    Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам міністраў.

    Праектам прапануецца: устанавіць спецыяльны тэрмін паскоранага разгляду спраў у грамадзянскім працэсе ў дачыненні да арганізацый з прыкметамі экстрэмізму, а таксама прызнання сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

    Ён заканадаўча замацоўвае вызначэнні тэрмінаў «экстрэмісцкая сімволіка і атрыбутыка», «экстрэмісцкае фарміраванне», пашырае азначэнне тэрмінаў «экстрэмізм», «экстрэмісцкія матэрыялы», ускладае функцыю па каардынацыі дзейнасці суб’ектаў процідзеяння экстрэмізму на органы ўнутраных спраў, пашырае пералік дзяржаўных органаў — суб’ектаў процідзеяння экстрэмізму, устанаўлівае парадак забароны дзейнасці экстрэмісцкіх фарміраванняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці