• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вечар памяці Аляксея Стрэльнікава ў музеі Вольнай Беларусі

    Незадоўга да новага года, 18 снежня мінулага года, беларускую тэатральную супольнасць узрушыла сумная навіна — з-за няшчаснага выпадку загінуў вядомы беларускі тэатральны крытык, рэжысёр, мастацтвазнаўца Аляксей Стрэльнікаў. Праз 40 дзён пасля яго трагічнай смерці ў Варшаве ў музеі Вольнай Беларусі адбыўся вечар памяці, прысвечаны Аляксею.

    Пра трагічную смерць Аляксея Стрэльнікава 18 снежня паведаміў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. Пазней гэтую страшную навіну пацвердзіла і жонка Аляксея: праваліўся пад лёд, з вады выбраўся, але выратавацца не здолеў, дапамога прыбыла калі было ўжо позна.

    Смерць Аляксея Стрэльнікава стала вялікай стратай не толькі для беларускага тэатра, але і для беларускай культуры ў цэлым. Калегі па цэху кажуць пра яго толькі самыя добрыя словы. Некаторыя нават называюць яго ледзь ці не правадыром беларускіх незалежных тэатраў.

    На 40 дзён са смерці Аляксея Стрэльнікава яго сябар, і калега па тэатральнай дзейнасці, драматург, сцэнарыст, акцёр Васіль Дранько-Майсюк выступіў з ініцыятывай правесці вечар памяці выбітнага беларуса. Мерапрыемства прайшло ў Музеі Вольнай Беларусі. Падчас мерапрыемства зачытваліся вершы розных паэтаў, а таксама прысутныя дзяліліся ўспамінамі пра рэжысёра.

    Васіль Дранько-Майсюк:

    «Аляксей Стрэльнікаў гэта адна з самых важных фігур у беларускім тэатры ў 2010–2020 гады. Ён быў арганізатарам тэатральнага працэса, ён падтрымліваў маладых, ён ладзіў чыткі. Быў рэжысёрам, педагогам, журналістам, пісьменнікам, выкладчыкам літаратуры. Гэта быў унікальны чалавек які дапамагаў іншым і натхняў іншых».

    Алена Баярава, былая акторка тэатра беларускай драматургіі, якая шмат працавала разам з Аляксеем Стрэльнікавым, адзначае, што гэта быў прадстаўнік менавіта новай хвалі беларускага тэатра, які зрабіў вельмі шмат для пашырэнне сучаснай драматургіі.

    «Яму падабалася ўсё новае, і ў драматургіі, і ў тэатры. Ён цаніў усё новае. І Сашы Марчанкі спектаклі, і Карняка, Дзівакова… На жаль, дзяржаўныя тэатры яны зараз у нас усе мёртвыя. Рэжысёраў лепшых звольнілі, акцёраў звольнілі, тыя, хто засталіся, яны заціхлі. А яму вельмі балела. Яму хацелася каб тэатр жыў».

    Падрабязней слухайце ў плэеры ніжёй.

    Чытайце яшчэ:

    “Суразмоўца медыя павінен разумець рызыку”. Дыскусія пра экстрэмізм і этыку

    Украінскі тэлеканал, кароткаметражка пра Шарамета, акаўнты Павука. Апгрэйд сярод “экстрэмістаў”

    Паўла Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц. Яму не перадаюць вітаміны

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці