• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Viber нарэшце стварыў двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Распавядаем, як яе наладзіць — пакажыце гэта старэйшым людзям

    Viber шмат гадоў з'яўляецца адным з самых папулярных мэсэнджараў сярод беларусаў, асабліва старэйшага веку. Але ў яго была вялікая загана — адсутнасць двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, якая дазваляла без праблемаў красці акаўнты на беларускіх сім-картах. Распавядаем, як яе наладзіць і абараніць як ваш акаўнт, так і акаўнты бацькоў, бабуль і дзядуль.

    Крок 1. Адкрыйце Viber на смартфоне. Націсніце на кнопку «Яшчэ».

    Крок 2. Націсніце «Налады», далей — «Канфідэнцыяльнасць» і «2‑крок праверка»

    Крок 3. Націсніце «Стварыць PIN-код».

    Крок 4. Прыдумайце шасцізначны лічбавы код. Увядзіце яго, а пасля пацвердзіце.

    Крок 5. Калі вы раней не пацвярджалі ваш email ці не ўводзілі яго, то давядзецца гэта зрабіць. Пасля ўводу адраса вам на email прыйдзе спасылка, якая дазволіць вам пацвердзіць адрас.

    Крок 6. Пасля гэтага двухэтапная аутэнтыфікацыя будзе наладжаная. Цяпер, каб увайсці ў акаўнт, вам штораз давядзецца ўводзіць пін-код. Калі нехта паспрабуе яго падабраць, то ў яго будзе ўсяго пяць спробаў з адной прылады. Таму код мусіць быць даволі надзейны і не з’яўляцца, да прыкладу, вашай датай нараджэння.

    Да «двухфактаркі» ад вайбера ёсць пытанні. Першае — чамусьці пароль павінен складацца толькі з шасці літар. Другое — чамусьці абавязкова прывязваць email.

    Але, вядома, гэта вялікі крок наперад для Viber, які ўжо шмат гадоў запар лаялі за адсутнасць функцыі двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, магчымасць дадаць якую ўкаранілі ўсе канкурэнты кампаніі.

    Чытайце яшчэ: 

    Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

    Бесплатные инновационные инструменты для извлечения данных, не требующие навыков программирования

    Як наладзіць свой дэвайс, калі я з’ехаў з Беларусі?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці