• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскія дзяржСМІ збіраюцца наладжваць «цесную супрацу» са СМІ Пскоўскай вобласці

    Медыяцэнтр Віцебскай вобласці, створаны нядаўна для праўладных медыйшчыкаў, наведала расійская дэлегацыя ў межах так званых Дзён Пскоўскай вобласці ў Віцебску. Тут улады арганізавалі анлайн і афлайн-канферэнцыі з удзелам СМІ Віцебшчыны і Пскова.

    Як паведамляюць «Витебские вести», на сустрэчы беларускія і расійскія чыноўнікі выказалі зацікаўленасць у наладжванні больш цесных сувязяў паміж СМІ дзвюх абласцей і рэалізацыі сумесных праектаў.

    Намесніца губернатара Пскоўскай вобласці Вера Емяльянава пераконвала, што расейцы і беларусы вельмі падобныя, бо «прайшлі вялікі гістарычны шлях побач, рука аб руку».

    Сумесны ваенна-патрыятычны турызм прэзентавала ў сваю чаргу намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі Пскоўскай вобласці Вікторыя Іванова. «Ужо сёння ў Віцебску мы прадастаўляем асобную тэматычную пляцоўку, прысвечаную моладзі і яе ваенна-патрыятычнаму выхаванню», — паведаміла яна.

    Паводле расійскай чыноўніцы, дзяцей «чакаюць інтэрактыўныя праграмы, квэсты». «Прапануем яе наведнікам напісаць лісты ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, выказаць падзяку за іх подзвіг, а таксама паўдзельнічаць у закладцы капсулы з пасланнем будучым пакаленням», — распавяла Вікторыя Іванова пра акцівіці для хлопчыкаў і дзячынак.

    Арганізаваныя ўладамі Дні Пскоўскай вобласці прайшлі ў Віцебску з 28 па 30 ліпеня.

    Чытайце яшчэ: 

    «Зняволеныя журналісты церпяць за прафесію». Пра што гаварылі прадстаўнікі БАЖ падчас анлайн-марафона салідарнасці

    Беларускія медыйшчыкі Батумі выйшлі на цэнтральную плошчу з партрэтамі палітзняволеных калег

    Легендарнага распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду затрымалі падчас пілігрымкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці