• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскую журналістку Жанну Жалевіч адпусцілі з ІЧУ да суда

    Жанну Жалевіч – пад такім творчым псеўданімам яе ведаюць чытачы інтрэрнэт-выдання “Витебский курьер" – вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні. Паводле матэрыялаў справы, якую распачалі міліцыянты па артыкуле 24.23 КаАП, Жанна Іванова (гэта сапраўднае прозвішча журналісткі) парушыла заканадаўства ажно чатыры разы.

    Прычына адміністрацыйнага пераследу — ад 2020 года яна размясціла ў Insta­gram  і “Одноклассниках” некалькі фотаздымкаў з беларускай нацыянальнай сімволікай. На думку супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў Першамайскага раёна Віцебска, гэта ёсць прыкметамі пікетавання без дазволу мясцовых органаў улады.

    Пасля знаёмства з пратаколам Жанну Іванову (Жалевіч) затрымалі і адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Аднак лекары ІЧУ не пагадзіліся прыняць жанчыну са складанай хранічнай хваробай. Да слова, яшчэ ў міліцыі ёй стала кепска, спадарыня Жанна выклікала хуткую дапамогу, але атрымала толькі прапанову выпіць лекі ад ціску.

    Журналістку адпусцілі пад падпіску пра тое, што яна добраахвотна явіцца ў суд Першамайскага раёна 18 лістапада аб 11 гадзіне. Паводле санкцыі атрыкула, ёй пагражае штраф альбо арышт, калі суд не палічыць праблемы са здароўем важкай прычынай.

    Чытайце яшчэ:

    Эдуард Мельников: «Горком закрыл мои прямые эфиры: во время их рабочие крыли последними словами то, что творилось в промышленности»

    Журналіста Аляксандра Любенчука этапавалі ў магілёўскую турму №4

    Наступную прэмію імя Францішка Аляхновіча ўручаць у 2023‑м. Сёлета ўручэньня ня будзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці