• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вялікабрытанія і ЗША запатрабавалі ад Беларусі перастаць рэпрэсаваць журналістаў

    «Беларускі рэжым павінен спыніць варожыя дзеянні супраць незалежных СМІ», — заявіла брытанскі міністр па справах Еўропы Нус Гані з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы (3 траўня).

    Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / Tim Hüfn­er

    Як паведамляе амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі, яна салідарызавалася з “мужнымі беларускімі журналістамі, змешчанымі ў турму за пошук праўды”, а таксама вітала “тых, хто працягвае даносіць важную інфармацыю ў выгнанні, нягледзячы на неспрыяльную сітуацыю”.

    Дыпламатычнае прадстаўніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінску з той жа нагоды адзначыла, што ў сучасным свеце “свабодная прэса мае вырашальнае значэнне для свабоднага і дэмакратычнага грамадства”.

    “Мы выказваем падзяку журналістам і работнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія імкнуцца да большай падсправаздачнасці, празрыстасці і інфармаванасці грамадства, — гаворыцца ў паведамленні. — У Беларусі і ў іншых краінах яны часта працуюць перад абліччам пераследу і гвалту. Усе беларускія журналісты, якія імкнуліся да дэмакратыі і празрыстага асвятлення падзеяў, павінныя быць неадкладна вызваленыя”.

    У сваю чаргу дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што “свабодны паток дакладнай інфармацыі, ідэй і меркаванняў <…> неабходны для празрыстага, адказнага кіравання, у якое ўцягнутыя ўсе бакі”.

    “У сваім імкненні да праўды журналісты сутыкаюцца з беспрэцэдэнтнай небяспекай толькі за тое, што выконваюць сваю працу, — канстатаваў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі. — У 2023 годзе было забіта больш журналістаў, чым за любы іншы год за апошні час”.

    “Аўтарытарныя ўрады і недзяржаўныя суб’екты працягваюць выкарыстоўваць дэзінфармацыю і прапаганду, каб сарваць абмен меркаванняў у грамадстве і перашкодзіць намаганням журналістаў па інфармаванні грамадскасці, прыцягненню ўрадаў да адказнасці і раскрыццю праўды”, — падкрэсліў ён.

    Блінкен заклікаў усе краіны “рабіць больш для абароны журналістаў” і ў чарговы раз заявіў пра “нязменную падтрымку” ЗША “вольных і незалежных СМІ па ўсім свеце”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці