• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Не хочацца загадваць надалей». Вольга Івашына — пра жыццё з нуля і змену прафесіі ў эміграцыі

    У праекце «Жыццё з нуля» Радыё Рацыя расказвае гісторыі беларусаў, якім у эміграцыі давялося пачынаць усё з пачатку і засвойваць новыя прафесіі. Гераіня чарговага выпуску Вольга Івашына, жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына.

    Вольга Івашына - жонка журналіста Дзяніса Івашына ў эміграцыі

    Вольга Івашына падчас сезоннай працы на моры. Фота з асабістага архіву

    Дзяніс і Вольга Івашына пабраліся шлюбам 20 ліпеня 2019 года. А ўжо 12 сакавіка 2021 года Дзяніса затрымалі, у лютым 2022 года Вольга вымушаная была з’ехаць з Беларусі пасля таго, як яе выклікалі ў КДБ як сведку па крымінальнай справе.

    Дзяніс Івашын – журналіст-расследвальнік, пісаў на тэму ўплыву Расеі на палітыку суседніх дзяржаў, у тым ліку, на Беларусь і Украіну. Яго засудзілі на 13 год і 1 месяц узмоцненага рэжыму. Вольга праз палітычны пераслед вымушаная жыць за мяжой, аднак працягвае весці актыўную інфармацыйную дзейнасць пра Дзяніса Івашына.

    Раней Вольга Івашына працавала эканамістам.

    “Я была эканамістам і паводле адукацыі, і паводле прафесіі, якую мела да моманту ад’езду. Працавала ў прыватных фірмах эканамістам. А таксама на дзяржаўных прадпрыемствах, напрыклад, у архіве. Працавала некалькі гадоў, але было адчуванне, што гэта не маё. У апошнія гады стала трошкі не цікава быць эканамістам.” – Прызналася Вольга Івашына.

    З працы Вольга Івашына сышла, як скончыўся кантракт. Гэта здарылася яшчэ да арышту Дзяніса Івашына. Аднак перавучыцца на іншую спецыяльнасць і знайсці новую працу не давялося. Бо пасля арышту стала зразумела, што на працу Вольгу Івашыну не возьмуць.

    “Пасля арышту не было ні магчымасцяў, ні сілаў штосьці шукаць. Ды і не мела прынцыповага значэння, бо наўрад ці мяне кудысьці б узялі ў сувязі з усімі падзеямі і маёй грамадскай пазіцыяй. А ўжо праз амаль адзін год, у лютым 2022 года мне давялося самой з’язджаць з Беларусі.” – Распавяла Вольга Івашына.

    Вяселле Вольгі і Дзяніса Івашыных. Фота: архіўнае, са старонкі Вольгі Івашынай у Фэйсбуку

    У гэты перыяд пасля арышту Дзяніса і да свайго ад’езду за мяжу Вользе было не да змены прафесіі, хоць яна думала пра гэта раней,

    “Было не да навучання ці змены прафесіі, бо было шмат іншых клопатаў. Тым болей, не было куды падацца, бо пры ўладкаванні правяралі б на лаяльнасць і “добранадзейнасць”, ужо па гэтай прычыне было немагчыма знайсці новую працу”.

    Пасля ад’езду з Беларусі, на новым месцы і ў новай краіне, Вользе давялося ўладкоўвацца на працу. Аднак працаваць давялося зусім па іншай прафесіі, а не эканамістам. Як прызналася Вольга, шукала яна новае месца працы ў адпаведнасці са сваімі ўпадабаннямі:

    “Мне падабаецца дапамагаць людзям і бачыць наўпроставую пазітыўную рэакцыю на тое, што я раблю. У адпаведнасці з гэтым і пачала шукаць працу. А паколькі мой дыплом эканаміста тут нікому не патрэбны, мой прафесійны досвед тым болей… Бо тут зусім іншая эканамічная і бухгалтарская сістэма. Таму я шукала тое, што ў прынцыпе магу, і тое, што мне падабаецца. Найперш атрымалася ўладкавацца памочнікам на кухню ў санаторый. І там я адчула, што мне гэта падабаецца”.

    На новай працы Вольга навучылася гатаваць новыя стравы, упрыгожваць іх пры падачы. А таксама атрымала шмат цікавага і новага досведу. “Гэта было проста класна. У асноўным даводзілася гатаваць дэсерты, накшталт паныкоты. Альбо запякаць мяса ў розных варыяцыях.” – Падзялілася ўражаннямі ад працы на кухні Вольга Івашына.

    Стравы, якія дапамагала гатаваць Вольга Івашына. Фота з асабістага архіву

    Іншую працу ў Польшчы, куды пераехала Вольга, знайсці лёгка. Гэтым сітуацыя адрозніваецца ад Беларусі, дзе даволі цяжка змяніць сваю спецыяльнасць.

    “Тут даволі проста знайсці сябе і тое, што падабаецца. У гэтым розніца ад сітуацыі ў Беларусі, дзе большасць, калі знайшла сабе працу, то і сядзіць там да пенсіі, бо нічога не ведае і баіцца, бо няма куды падацца. Тут жа даволі спакойна знайсці іншую працу. Не спадабалася на адным месцы, то можаш пайсці абсалютна ў іншую галіну, выбраць і навучыцца чамусьці новаму”. – Лічыць Вольга Івашына.

    Вольга працавала ў розных месцах. Спачатку графік працы быў разарваны: з ранку і да абеду і ўвечары. Аднак потым была праца на іншым месцы са спакойным графікам па 12 гадзін з ранку і да вечара. У абавязкі ўваходзіла чысціць і наразаць гародніну, апрацоўваць мяса, дапамагаць кухару.

    “Пра бонусы ў гэтай працы складана казаць. Хіба самы галоўны бонус – гэта тое, што можна спажываць усё, што гатуеш. Зразумела ў разумных межах. Канешне, цяжка было, калі працавала на сезоннай рабоце, бо не было выходных. Але ўсё можна вытрымаць, тым болей, калі падабаецца.”– Заўважае Вольга.

    Працу памочніка на кухні Вольга можа спалучаць з грамадскай дзейнасцю, бо калі працуеш, то ёсць распрацаваны графік, маюцца выходныя і можна выбіраць.

    А цяпер Вольга ўвогуле ў пошуку новай працы. Яе яна шукае сама: “Першую працу я сама знайшла, потым, калі з’явіліся знаёмыя, то праз іх. Але зрабіць сваё рэзюмэ можа кожны. Цяпер я пачынаю задумвацца, каб вывучаць сур’ёзна тое, што падабаецца і атрымліваецца. А гэта штосьці звязанае са спецыяльнасцю кухара, памочніка кухара. Штосьці ў гэтым кірунку. Хоць усё можа змяніцца ўжо заўтра. І ўвогуле насамрэч не хочацца загадваць надалей.”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці