• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вольга Івашына — пра мужа і тое, як з яго зрабілі шпіёна. Відэа

    Вольга Івашына, жонка журналіста-раследвальніка з Гродна Дзяніса Івашына, у праграме «Мы вернемся» распавяла, як з яе мужа ў Беларусі зрабілі ўкраінскага шпіёна і асудзілі на 13 гадоў. 

    Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік. Ён вядомы сваімі раследаваннямі пра ўплыў «русского мира» на Беларусь, пра скандальную забудову ў Курапатах і пераход былых украінскіх «беркутаўцаў» у сілавыя структуры Беларусі. Яго абвінавацілі ў супрацы з украінскай разведкай. Спачатку за дэанон супрацоўнікаў украінскага «Беркута», якія пасля 2014 года знайшлі працу ў беларускай міліцыі, яго вінавацілі па артыкуле аб умяшанні ў дзейнасць міліцыі. Але пазней журналісту выставілі абвінавачанне яшчэ і ў здрадзе дзяржаве.

    Да суда Івашына паўтара года ўтрымлівалі ў гродзенскай турме — адной з самых строгіх турмаў Беларусі. 12 верасня Гродзенскі абласны суд прысудзіў журналісту 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суд цягнуўся месяц у закрытым рэжыме, бо на працэсе «разглядалі дадзеныя, якія складаюць дзяржаўную таямніцу». Таксама гродзенскаму журналісту прысудзілі штраф памерам у 150 базавых велічынь (4 800 рублёў). Акрамя гэтага, Івашын мусіць выплаціць маральную кампенсацыю дзевяці пацярпелым — па 2 000 рублёў кожнаму.

    Яшчэ ў пачатку 2021 года жонка Дзяніса Івашына Вольга пераехала ў Польшчу, каб працягнуць справу мужа. У інтэрв’ю MOST яна распавяла пра Дзяніса і яго дзейнасць у Беларусі, а таксама пра судовую справу. 

    Чытайце яшчэ:

    Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні Івана Мураўёва i Яўгена Меркіса палітычнымі зняволенымі

    Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту з Баранавічаў за фота расійскага ваеннага самалёта

    Брыфінгі Мінабароны РФ, бітва за ўраджай, перапосты прапагандыстаў. Што расказваюць чытачам раёнкі?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці