Вольгу Чайчыц будуць судзіць за онлайн акцыі недармаедаў у Барысаве
26 красавіка 2017
Журналістка атрымала ліст з інфармацыяй, што яе справу перадалі ў суд Дзяржынскага раёна. З пратаколам ёй прапанавалі азнаёміцца ў судзе. Дата суда не пазначаная.
Акцыя недармаедаў у Барысаве прайшла 18 сакавіка. Праваахоўнікі мяркуюць, што падчас здымкаў, незалежная журналістка парушыла арт. 22.9 КаАП. Па тым жа артыкуле будуць судзіць і аператара Сяржука Кавалёва, які здымаў онлайн з Барысава. Пасля пратэсту ў Барысаве здымачную групу «Белсату» затрымалі.
11 красавіка Вольгу Чайчыц ужо судзілі за асвятленне акцыі ў Віцебску. Суму штрафу маюць даслаць поштай, на паседжанні журналісткі не было.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Блогерка Ганна Бонд выйшла на волю
30.10.2023
Какие хэштеги используют популярные белорусские тиктокеры?
27.05.2024
«Нешта будзе». Івулін і Мелказёраў запусцілі новы падкаст з платным доступам
24.07.2024
Суд у Брэсце прызнаў «экстрэмісцкімі» старонкі блогера Сяргея Пятрухіна ў сацыяльных сетках
04.06.2024