• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд дамагаецца, каб Польшча забараніла «Белсату» выкарыстоўваць свой лагатып

    Беларускія суддзі хочуць, каб польскі суд прызнаў іх вырак, згодна з якім «Белсат» парушае правы менскага прадпрымальніка. Кіраўніцтва каналу лічыць вырак палітычна матываваным.

    Акружны суд у Варшаве атрымаў вырак беларускага Вярхоўнага суда, які тычацца забароны ўжывання таварнага знаку «Белсату». Абапіраючыся на палажэнні Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу гаспадарчы аддзел раённага суда ў Варшаве можа надаць сілу прысуду і забараніць «Белсату» выкарыстоўваць свой таварны знак на тэрыторыі Беларусі. Перад прыняццем свайго рашэння суд у Варшаве папрасіў тэлебачанне TVP, часткай якога з’яўляецца «Белсат», прадставіць сваю пазіцыю.

    У верасні 2014 году Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Андрэя Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць назву, гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі і на інтэрнэт-старонцы.

    З пазовам супраць «Белсату» выступіў Андрэй Белякоў з фірмы «БЕЛСАТплюс». Ён патрабаваў забароны выкарыстання таварнага знаку «Белсат ТВ» нібыта праз тое, што людзі асацыююць таварны знак ягонага прадпрыемства з тэлеканалам «Белсат».

    «Людзі асацыююць нас з тэлеканалам, прыходзяць, як да карэспандэнтаў са сваёй бядою, прапановамі. Гэта перашкаджае нам працаваць», – заявіў бізнесовец.

    Справу супраць «Белсату» ў Вярхоўным судзе разглядалі два разы. Першы раз прэтэнзіі Белякова адкінулі. У другі раз гэтае рашэнне перагледзелі, такім чынам, каб не было магчымасцяў абскардзіць канчатковы вырак.

    Паводле дырэктаркі каналу Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, ажыццявіць забарону на выкарыстанне лагатыпу «Белсат» наўрад ці магчыма, бо знак зарэгістраваны на тэрыторыі Польшчы ды Еўразвязу. Такім чынам, назву можна выкарыстоўваць у інтэрнэце і ў праграмах на спадарожніку. На ейную думку, суд супраць «Белсату» – палітычна матываваны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці