• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю па справе Tut.by

    Сёння ідзе разгляд апеляцыі па справе Tut.by у Вярхоўным судзе. Пасяджэнне будзе праходзіць у закрытым рэжыме. У спісе абвінавачаных — пяць чалавек, але толькі двое з іх находзяцца за кратамі, адзначае «Зеркало».

    У якасці абвінавачаных — генеральны дырэктар «ТУТ БАЙ медыя» Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава, юрыдычная кансультантка Кацярына Ткачэнка, супрацоўніцы рэдакцыі Алена Талкачова і Вольга Лойка.

    Марына Золатава і Людміла Чэкіна — адзіныя фігуранты па справе, якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі. Яны прызнаныя палітвязнямі. А КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

    Нагадаем, вердыкт па справе Tut.by быў агучаны Мінскім гарадскім судом 17 сакавіка 2023 года. Суддзя Валянціна Зянкевіч вынесла такое рашэнне: галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай – 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму, генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай – 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

    Агулам прайшлі амаль чатыры дзясяткі закрытых пасяджэнняў, «сакрэтных матэрыялаў» назбіралася аж на 180 тамоў. Праўда, замест першапачаткова заяўленых пяці ўдзельнікаў у жалезнай клетцы аказаліся двое – Людміла Чэкіна і Марына Золатава. За кратамі яны ад 18 мая 2021 года, калі сілавікі ўчынілі разгром рэдакцыі і затрымалі паўтара дзясятка супрацоўнікаў.

    Кампанію ім мусілі скласці галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блока Вольга Лойка, рэдактарка аддзела нерухомасці Алена Талкачова і юрыдычная кансультантка Кацярына Ткачэнка. Іх вызвалілі летась пад паручальніцтвы з абавязкам з’явіцца ў суд, але тыя з’ехалі за мяжу, як толькі назвалі дату працэсу.

    Людмілу Чэкіну вінавацілі па трох крымінальных артыкулах:

    – ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (арт. 243 КК);

    – распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы (арт. 130 КК);

    – заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК).

    Марыне Золатавай інкрымінавалі:

    – ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК);

    – заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК);

    – распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

    Вользе Лойцы і Алене Талкачовай інкрымінавалі дапамогу ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 6 арт. 16 КК, ч. 2 арт. 243 КК); наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 3 арт. 130 КК); заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК).

    Кацярыне Ткачэнцы прыпісалі дапамогу ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 6 арт. 16 КК, ч. 2 арт. 243 КК); актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

    Таксама даводзілася, што Людміла Чэкіна разам з Марынай Золатавай, Вольгай Лойкай і Аленай Талкачовай мелі дачыненне да публікацыі ў 2020–2021 гадах на сайце Tut.by і звязаных акаўнтах у сацсетках матэрыялаў, што змяшчалі «загадзя пазітыўную ацэнку дзеянняў апанентаў улады і негатыўнае адлюстраванне рашэнняў службовых асоб, якія выступалі за захаванне дзейнага канстытуцыйнага ладу, прыхаваную каардынацыю пратэснай актыўнасці ў грамадстве, звесткі, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі і прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы».

    У рэдакцыю Tut.by сілавікі заявіліся з ператрусам 18 мая 2021 года. Тады за кратамі апынуліся паўтара дзясятка супрацоўнікаў, уключна з Юліяй Чарняўскай, жонкай памерлага заснавальніка партала Юрыя Зісера. На ўсіх завялі крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Рашэннем Міністэрства інфармацыі сайт з мільённымі наведваннямі быў заблакаваны, а дзейнасць шматлікага калектыву фактычна паралізаваная.  

    Неўзабаве журналісты і менеджары, якія здолелі вырвацца з Беларусі, арганізавалі і цяпер штодзённа насычаюць кантэнтам інфармацыйны сайт Zerkalo.io.

    Чытайце яшчэ:

    Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Валерыі Касцюговай

    Падчас анлайн-марафона сабралі больш за 574 тысяч еўра. Куды пойдуць сродкі?

    Подпісу Лукашэнкі не паказалі. Заключныя фрагмэнты кнігі Алега Груздзіловіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці