• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вяртанне

    Знаёмая дзяўчына-журналістка нядаўна прызналася: калі б пасля «Народнай волі» і «Нашай Нівы» ў падпіску і шапікі «Белсаюздруку» вярнулі і яе выданне, увесь дзень стаяла б і сачыла, як купляюць газету. Маўляў, цяжка працаваць, калі не ведаеш, ці ёсць попыт на прад­укт, які вырабляеш.

    Не ведаю, ці стаяць журналіс­ты двух «шчаслівых» выданняў ля шапікаў, але тое, што сустракалі свае адноўленыя і доўгачаканыя нумары як свята – факт. Шчыра прызнаюся, мне вяртанне святам не падалося. Як не падаліся маленькімі святамі іншыя лі­беральныя крокі ўлады.

    Дзіўна, але замест шчырай радасці за калегаў і сяброў, якім, спадзяюся, стала лягчэй дыхаць, адчуваю нейкае расчараванне, расце ў душы пратэст, які цяжка кантраляваць і яшчэ цяжэй спыніць. Лаўлю сабе не думцы: «Лепей бы не вярталі!» І тут жа саромеюся гэтых дурных думак. Канешне ж, не лепей! Канешне ж, гэта добра, што людзі змогуць набыць добрыя выданні ў любым месцы краіны, а не толькі ў бабулек, якія хаваюцца па горадзе. Канешне, добра…

    Але… Усе разважанні над тым, чаму так адбылося, прыводзяць да высновы, што беларускія ўлады наўрадці змянілі сваё стаўленне да незалежных медыя. Што свабода слова не стала для іх той каштоўнасцю, якой­ ўвесь гэты час была для журналістаў недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

    На жаль, для іх наша свабода так і засталася прадметам гандлю, сродкам маніпуляцыі. Можа, таму нядаўняе вяртанне і падаецца мне паразай лепшых пачуццяў?..

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці