• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў альбом фотаздымкаў Вацлава Ластоўскага, уратаваных у час сталінскіх рэпрэсій

    На паліцах лічбавых кніжных крамаў з’явіўся доўгачаканы альбом «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына», які знаёміць чытача з унікальнай калекцыяй фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам слыннага пісьменніка, палітыка, публіцыста, гісторыка, этнографа Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 годзе.

    Фота: сацсеткі Р. Ц.

    У выданні, якое падрыхтавала да друку Cza­bor Pub­lish­ing і Skary­na Press, прадстаўлены выявы з арыгінальнага альбома экспедыцыі, які захоўваецца ў Бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане.

    Гэта ўнікальны экспанат, які быў уратаваны ў часы Другой сусветнай вайны, калі Беларускі дзяржаўны музей,  быў разрабаваны і экспанаты вывезеныя за мяжу.

    Жанчыны ў в. Даманавічы, Калінкавіцкі раён. Рэпрадукцыя фатаграфіі з альбому.

    А калі ўзгадаваць, што кіраўнік экспедыцыі, які з’яўляўся прэм’ер-міністрам урада БНР, аўтарам першага падручніка па гісторыі Беларусі, пісьменнік Вацлаў Ластоўскі быў рэпрэсаваны ў 1938 годзе, і адпаведна яго спадчына мусіць была знішчана савецкай уладай, то сімвалічная каштоўнасць экспаната — і адпаведна альбома з выявамі з калекцыі — узрастае ў разы.

    Вартаўніца на могілках і ў царкве вёскі Таль, Любанскі раён. Рэпрадукцыі фатаграфіі з альбома.

    У выданні можна ўбачыць фотаздымкі з узорамі сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касцюма, ткацтва і прадметаў побыту культуры паўднёвых рэгіёнаў Беларусі.

    — Мы ў альбоме падаем пераклад на рэгулярны класічны правапіс, але таксама захоўваем арыгінальныя подпісы [з арыгінальнага экспаната], якія самі па сабе вельмі цікавыя. Там ужываецца тагачасная тэрміналогія, народныя назвы цэркваў, абразоў, этнаграфічных прадметаў. Альбом будзе надзвычайна каштоўным рэсурсам для этнографаў, а таксама яркім візуальным помнікам багатай народнай культуры свайго часу, — распавядала Reform.news у свой час пра працу над выданнем куратарка кніжнай калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане Караліна Мацкевіч.

    Рыбак на рэчке Пціч каля хутара Залзіша, Бабруйская акруга. Рэпрадукцыі фатаграфіі з альбома.

    Аўтарка прадмовы да фотаальбому і ўкладальніца — мастацтвазнаўца, культуралягіня, этналягіня Вольга Лабачэўская.

    Гэтаксама Скарынаўская бібліятэка прапануе набыць рэпрадукцыі фатаграфій з артэфакту.

    Набыць выданне «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году» можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці