• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як пісалі пра выбары “Рэспубліка” і “Народная воля” ў 2010 і 2015 гадах?

    Параўнальны аналіз публікацый у дзяржаўным і незалежным друкаваных выданнях “Рэспубліка” і “Народная Воля” ў першы тыдзень выбарчых кампаній 2010 і 2015 гг.

    Дзеля атрымання больш выразнага ўяўлення пра інфармацыйную насычанасць СМІ выбарчай тэматыкай было вырашана звязаць даследаванне з выбарчым календаром.

    Згодна з Выбарчым Кодэксам РБ, актыўная фаза выбараў – вылучэнне кандыдатаў і пачатак збору подпісаў – пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў (арт. 60 Выбарчага Кодэкса РБ). Гэтаму этапу папярэднічае фармаванне выбарчых камісій і падача дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Такім чынам, калі грамадства ўжо пачула пра “выбарчыя камісіі” і пачатак “прэзідэнцкай гонкі”, наступае этап збору подпісаў, а СМІ ўключаюцца ў выбарчую дыскусію, а затым і ў актыўную інфармацыйную фазу выбарчай кампаніі.

    Трэба адзначыць, што згодна з заканадаўствам РБ, агітацыя ў перыяд збору подпісаў за канкрэтных кандыдатаў (асобаў, за якіх збіраюцца подпісы) забароненая. Тым не менш, выданні – як дзяржаўныя, так і незалежныя – могуць размяшчаць матэрыялы на выбарчую тэматыку, запрашаць экспертаў і чыноўнікаў, адказных за арганізацыю выбарчага працэсу.

    Выбары – гэта не толькі момант галасавання і падрыхтоўка да яго. У ідэале, выбарчая кампанія павінная ажывіць грамадства, уключыць у палітычны працэс звычайна неактыўныя групы, зрабіць іх актыўнымі дзеючымі асобамі палітычнага жыцця, спрычыненымі да прыняцця сур’ёзных палітычных рашэнняў. Гэта выбух ідэйных і стратэгічных думак, час, калі ёсць рэальная нагода задумацца пра бліжэйшыя 5–6 гадоў. Ці ёсць так зараз? Ці было так у 2010‑м?

    Друкаваныя выданні, закліканыя хутка рэагаваць на падзеі і пакідаць штодзённы інфармацыйны “зрэз” жыцця, могуць даць адказ на гэтае пытанне.

    Мэта даследавання – вызначыць інтэнсіўнасць асвятлення кампаній па выбарах прэзідэнта ў 2010 і 2015 гадах дзяржаўным і незалежным друкаванымі выданнямі.

    Прадмет аналізу – нумары газет, якія выйшлі ў адзін і той жа перыяд выбарчых кампаній – час вылучэння кандыдатаў і першы тыдзень збору подпісаў.

    Метад – вылучэнне і падлік надрукаваных матэрыялаў на выбарчую тэматыку і параўнанне дадзеных.

    Параметры аналізу:

    Крытэры

    2010

    2015

     Час выхаду газеты

    У перыяд з 30 верасня па 7 кастрычніка

    У перыяд з 23 ліпеня — па 30 ліпеня

     Выданні

    “Народная Воля”
     “Рэспубліка”

    “Народная Воля”
     “Рэспубліка”

     Матэрыялы

     Усе матэрыялы на тэму кампаніі па выбарам прэзідэнта РБ.

     

     Метад

     Падлік колькасці артыкулаў. Параўнанне.

     

     

    У 2010 годзе выбары адбыліся 19 снежня. Адпаведна, вылучэнне кандыдатаў і пачатак збору подпісаў прыпалі на 30 верасня. Для аналізу выбраны першы тыдзень гэтага этапу выбарчай кампаніі, – прааналізаваныя ўсе нумары “Народнай волі”, якія выйшлі з 28 верасня па 7 кастрычніка, і ўсе нумары “Рэспублікі”, якія выйшлі з 30 верасня па 7 кастрычніка.

    Прэзідэнцкая выбарчая кампанія 2015 года афіцыйна стартавала 30 чэрвеня, калі на паседжанні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  была вызначаная дата выбараў — 11 кастрычніка. Вылучэнне кандыдатаў і пачатак збору подпісаў пачаліся 23 ліпеня. Першы тыдзень актыўнага этапу выбарчай кампаніі 2015 гг. – з 23 па 30 ліпеня – і быў выбраны ў якасці часовых рамак для даследавання. Прааналізаваныя ўсе нумары выбраных выданняў, якія выйшлі ў гэты перыяд.

    Дзяржаўнае выданне “Рэспубліка” (выдавец – “Учреждение Администрации Президента Республики Беларусь «Редакция газеты «Советская Белоруссия») выходзіць 5 разоў на тыдзень на рускай і беларускай мовах, аб’ем газеты – 8 друкаваных аркушоў. З 2010 года выданне перажыло пэўную трансфармацыю, у выніку якой згубіла рэдакцыйную самастойнасць. Напрыканцы 2013 г. “Рэспубліка”, разам з выданнямі “Народная Газета”, “Знамя Юности” і “Белорусская нива” ўвайшлі ў холдынг дзяржаўнай друкаванай прэсы, створаны на базе газеты “Советская Белоруссия”. Ці паўплывала гэта на інтэнсіўнасць асвятлення кампаніі па выбарах прэзідэнта?

    “Народная Воля” (выдавец – Унітарнае прадпрыемства “Народная Воля”) зараз выходзіць тры разы на тыдзень у фармаце ў А2, памерам 4 друкаваныя аркушы, накладам каля 26 тыс. асобнікаў. У 2010 годзе выходзілі падвойныя нумары газеты. Аб’ём падвойнага нумару – 4 друкаваных аркушы, наклад – каля 20 тыс. асобнікаў. Перыядычнасць – 3 нумары ў тыдзень, мовы – руская і беларуская. Такім чынам, асноўныя параметры выдання засталіся нязменнымі, гэтак жа як стылістыка і форма падачы матэрыялаў.

    Дзеля дасягнення мэты даследавання мы прааналізавалі выпускі “Рэспублікі” і “Народнай волі”, якія выйшлі ў першы тыдзень актыўнай фазы выбарчай кампаніі – ад дня вылучэння кандыдатаў плюс першыя 7–10 дзён збору подпісаў.

     

    Выданні

    2010

    2015

    “Народная воля”

    Прааналізаваныя нумары, якія выйшлі ў перыяд з 28 верасня па 7 кастрычніка ўключна.

    Усяго 3 (6) нумароў (у 2010 годзе выходзілі падвойныя нумары газеты):

    №№152–153 (3282–3283), 28–30 верасня 2010

    №№154–155, (3284–3285),1–4 кастрычніка, 2010

    №№ 156–157, (3286–3287), 5–7 кастрычніка, 2010  

     

    Прааналізаваныя нумары, якія выйшлі ў перыяд з 23 па 30 ліпеня:

     

     

    №56 (4001), 21 ліпеня

    № 57 (4002), 24 ліпеня

    № 58 (4003) 28 ліпеня

     

     “Рэспубліка”

    Прааналізаваныя нумары, якія выйшлі ў перыяд з 30 верасня па 7 кастрычніка. Усяго 6 нумароў:

    №186 (5098), чацвер, 30 верасня

    №187 (5099), пятніца, 1 кастрычніка

    №188 (5100), субота, 2 кастрычніка

    № 189 (5101), аўторак, 5 кастрычніка

    № 190 (5102), серада, 6 кастрычніка

    № 191 (5103), чацвер, 7 кастрычніка

    Прааналізаваныя нумары, якія выйшлі ў перыяд з 23 па 30 ліпеня. Усяго 6 нумароў:

    № 135 (6285), чацвер, 23 ліпеня

    №136 (6286), пятніца, 24 ліпеня

    №137 (6287), субота, 25 ліпеня

    №138 (6288), аўторак, 28 ліпеня

    №139 (6289), серада, 29 ліпеня

    №140 (6290), чацвер, 30 ліпеня

     

    Who writes more about elec­tions? | Cre­ate info­graph­ics

    У табліцы ніжэй змешчаныя загалоўкі матэрыялаў на тэмы, звязаныя з кампаніяй па выбарах прэзідэнта і надрукаваныя ў нумарах “Народнай волі” ў даследаваны перыяд у 2010 і 2015 гадах:

     

    Народная Воля, 2010 дата, нумар

    Назвы артыкулаў

    Народная Воля, 2015, дата, нумар

    Назвы артыкулаў

    №№152–153 (3282–3283), 28–30 верасня 2010

    Выбары ці фарс? (загаловак)

    Хто ёсць хто? Учора ў Цэнтрвыбаркаме разглядалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.

    Дзе няма людзей — там можна збіраць подпісы

    Ці пусцяць у камісіі прадстаўнікоў БНФ?

    Апазіцыя не трапіла ў Гомельскую выбарчую камісію

    Гайдукевіч і Лазавік ператвараюць выбару ў клаўнаду

    ЦВК дазволіў «памыляцца»

    Ярослав Романчук. Цитата.

    І жук і жаба. Аляксандар Класкоўскі, аўтарская калонка.

    Ці мае права Аляксандар Лукашэнка балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін? Апытанне.

    Министр или агитатор?

    Толькі адзін адважыўся адказаць.

    Хто пачуе лозуг «Сыходзь»?

    Деньги Некляева: мифические и реальные

    Дзе ён быў 16 гадоў?

    в заложниках у одного человека. Ліст чытача.

    Мы должны вернуть себе право выбрать. Ліст чытача.

    Я просто в шоке. Ліст чытача.

     

     

    №56 (4001), 21 ліпеня

    Минута славы. Светлана Калинкина, авторская калонка

    Ад прэзідэнта да беспрацоўнай

    Хто не быў зарэгістраваны

    Як заўсёды

    Тэст на адкрытасць

    Разъеденены и не опасны

    Выбары-2015: пазіцыі апазіцыі …

    №№154–155, (3284–3285),1–4 кастрычніка, 2010

    «Камароўка» гудзіць … Спецыяльны рэпартаж.

    Если оба уйдут … Пишет Андрей Санников.

    Радзькоў «зарабляе» новую пасаду?

    Галасы з‑за Мінскай кальцавой …

    Женская логика

    Ждем‑с…

    І выбары ідуць, і справа ідзе

    Грешен. Страдает. И посему человек. Настоящий. Авторская колонка Елены Молочко.

    Радзькоў не беражэ сябе

    Не ворагі яны … Ліст чытача.

    Прэтэндэнтаў трэба абследаваць і пратэсціраваць

    Для ЕС важна каб прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сумленнымі і справядлівымі

    № 57 (4002), 24 ліпеня

    Хотите деньгами помочь кандидату?

    Калі ласка, аўтограф!

    А што сказаць?

    … І не рваліся

    Спазніўся …

    №№ 156–157, (3286–3287), 5–7 кастрычніка, 2010

    Міліцыі загадалі быць карэктнай

    Партыя БНФ заклікае падпісвацца за Рыгора Кастусёва

    Народ ли будет решать судьбу страны?

    Формирование состава избирательных комиссий

    Голосование, подсчет голосов, водведение итогов и объявление результатов.

     

    Объединенные демократы считают, что Александр Лукашенко не может учавствовать в президентской избирательной кампании

    Если мышиная возня будет продолжаться и дельше, то не скоро Беларусь дождется рассвета

     

    «Вертыкаль» ведае, каго выбірае

    Галіна Сямдзянава: «Ілюзій быць не павінна…»

    22 аўтографы за дзве з паловай гадзіны

    Беларускую сітуацыю абмяркуюць у Страсбургу

    толькі ці пусцяць?

    Сергей Калякін требует снять Лукашенко с выборов

    Міліцыя папярэджвае

    А дзе ж, шаноўныя начальнікі, можна збіраць подпісы? Ліст чытача

    Перадвыбарны ход. Павышэнне тарыфнай стаўкі — трайны ўдар па самых бедных

    № 58 (4003), 28 ліпеня

    Хто з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта збярэ 100 тысяч подпісаў? (загаловак)

    «Гайдукевіч ізноў у прэзідэнты? Няхай лепш на баяне іграе…»

    Анамалія

    «Можа, за эканаміста?»

    «Будуць зніжкі, там і набяром»

    Перадых

    Забаранілі

    Чаму я не пайду на выбары?

     

    У табліцы ніжэй змешчаныя загалоўкі матэрыялаў на тэмы, звязаныя з кампаніяй па выбарах прэзідэнт, знойдзеныя ў нумарах “Рэспублікі” у вызначаны перыяд.

    Трэба адзначыць, што ў табліцу не ўвайшлі інфармацыйныя паведамленні, якія тычацца дзеючага прэзідэнта, інфармацыя пра загады, пастановы, візіты і іншыя афіцыйныя паведамленні. Хоць, канешне, такая інфармацыя ў кантэксце выбарчай кампаніі можа быць разгледжаная і як перадвыбарчая, і нават агітацыйная. Аднак, паколькі газета дзяржаўная, змяшчаць інфармацыю пра першых асобаў – яе сутнасць. Акрамя таго, на дазеным этапе выбарчай кампаніі агітацыя забароненая заканадаўствам. Таму будзем лічыць, што афіцыйная інфармацыя ў “Рэспубліцы” не з’яўляецца перадвыбарчай ці агітацыйнай і таму не пазначаная ў табліцы і не ўлічаная ў колькасных замерах.

     

    Рэспубліка, 2010

    Назвы артыкулаў

    Рэспубліка, 2015

    Назвы артыкулаў

    №186 (5098), чацвер, 30 верасня

    С равными возможностями (інфармацыя аб стварэнні Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі).

    № 135 (6285), чацвер 23 ліпеня

    Отдай голос правильно. Рубрика “Пульс выборов”. Выборы 2015 сбор подписей избирателей. Инфографика БелТА.

    Выборы: полет нормальный. Вадим Гигин, авторская колонка. 5 полоса

    №187 (5099), пятніца, 1 кастрычніка

    Определимся с кандидатами. Вчера начался сбор подписей для выдвижение кандидатов в президенты Беларуси.

    №136 (6286), пятніца, 24 ліпеня

    Начался сбор подписей за выдвижение в кандидаты на пост президента Рубрика “Пульс выборов”.

    №188 (5100), субота, 2 кастрычніка

    Согласно законодательству… Информация про образование Минской областной комисии по выборам Президета РБ

    №137 (6287), субота 25 ліпеня

    Право свободной подписи. Рубрика Пульс выборов. Цифры избирательной кампании..

    № 189 (5101), аўторак, 5 кастрычніка

    0

    №138 (6288), аўторак 28 ліпеня

    Наблюдателям созданы все условия. Рубрика «Пульс выборов».

    № 190 (5102), серада 6 кастрычніка

    0

    №139 (6289), серада 29 ліпеня

    Главное не форма, а содержание. Рубрика “Пульс выборов”.

    № 191 (5103), чацвер 7 кастрычніка

    Голоса в поддержку. Члены республиканского объединения «Белая Русь» собрали более 100 тыс. подписей в поддержку выдвижения кандидатов в президенты Александра Лукашенко.

    №140 (6290), чацвер 30 ліпеня

    Все прозрачно и демократично (инф. про семинар с руководящим составом территориальных избирательных комиссий Витебской обл.)

     

    Апісанне атрыманых дадзеных

    Сабраныя дадзеныя выявілі, што незалежная газета “Народная Воля” ў 2010 годзе, у першы тыдзень збору подпісаў, размясціла матэрыялаў амаль удвая больш, чым у 2015 г. Візуальны аналіз нумароў газеты паказаў, што ў 2010 годзе 90% матэрыялаў 1 і 2 паласы “Народнай Волі” №№152–153 (3282–3283) за 28–30 верасня былі прысвечаныя выбарчай тэматыцы. У гэты ж перыяд выбарчай кампаніі 2015 г. рэдакцыя надала тэме выбараў вельмі сціплую ўвагу: матэрыялы пра выбары мелі характар інфармацыйных паведамленняў (пра гэта сведчаць назвы артыкулаў), газета надрукавала менш аналітыкі, навінаў з рэгіёнаў, амаль не прадстаўленыя асобы і меркаванні.

    Насычэнне выбарчай тэматыкай дзяржаўнага выдання “Рэспубліка” ў 2010 і 2015 гг. амаль не  адрозніваецца. Характар асвятлення выбараў выданнем застаўся нязменным. У асноўным гэта афіцыйная інфармацыя, паведамленні БелТА. Аднак звяртае на сябе ўвагу тое, што ў 2015 г. інфармацыйных адзінак на тэму выбараў у “Рэспубліцы” стала крыху больш. Газета друкуе інфармацыю пра выбары штонумар, у той час як у 2010 у двух выпусках “Рэспублікі” (№ 189 (5101), 5 кастрычніка 2010 і № 190 (5102), 6 кастрычніка, 2010) тэматычных тэкстаў увогуле не выяўлена.

    У 2015 годзе рэдакцыя “Рэспублікі” стварыла спецыяльную рубрыку для асвятлення прэзідэнцкай выбарчай кампаніі “Пульс выборов”. З аднаго боку можна сказаць, што дзяржаўнае выданне стала больш пісаць пра важную палітычную кампанію, а гэта значыць што газета імкнецца прадставіць сваім чытачам больш поўную і аб’ектыўную інфармацыю. Аднак назвы артыкулаў у рубрыцы “Пульс выбараў” (Отдай голос правильно, “Р” № 135 (6285), чацвер 23 ліпеня, “Наблюдателям созданы все условия”, “Р” №138 (6288), аўторак 28 ліпеня, “Все прозрачно и демократично”, “Р” №140 (6290), чацвер 30 ліпеня ) штурхаюць да іншых высноваў.

    Высновы

    Прапагандысцкі аспект у інфармацыйным асвятленні выбарчай кампаніі “Рэспублікай” у параўнанні ў 2015 годам узмацніўся. Загалоўкамі-сцверджаннямі пра тое, што “ўсё добра і дэмакратычна” рэдакцыя не пакідае сваім чытачам поля для фармавання ўласнага меркавання пра выбарчы працэс. “Рэспубліка” “транслюе ўстаноўку”, і гэта значыць, што дзяржаўная прэса як была, такі і застаецца магутным інструментам маніпуляцыі грамадскай свядомасцю дзеля дасягнення палітычных мэтаў. Верагодна, што ўваходжанне выдання ў холдынг дзяржаўнай друкаванай прэсы ўзмацніла адзначаную ролю “Рэспублікі”.  

    “Народная Воля” ў 2010 годзе пры асвятленні дадзенага этапа выбарчай кампаніі друкавала шмат лістоў і водгукаў чытачоў на артыкулы па тэме выбараў. Матэрыялы ў 2010 годзе былі жанрава і тэматычна разнапланавыя – ад рэпартажаў (напрыкл. «Камароўка» гудзіць … Спецыяльны рэпартаж «Народнай Волі» на тэму выбараў у №№154–155, (3284–3285) за 1–4 кастрычніка, 2010), да інтэрв’ю з патэнцыйнымі кандыдатамі (напр. “Если оба уйдут …” Пишет Андрей Санников, “Народная Воля” №№154–155, (3284–3285),1–4 кастрычніка, 2010) аўтарскіх калонак і асвятлення выбарчага працэсу з пункту погляду міжнароднай палітыкі (“Для ЕС важна, каб прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сумленнымі і справядлівымі, “Народная Воля” №№154–155, (3284–3285),1–4 кастрычніка, 2010).

    У 2015 годзе тэматычных матэрыялаў у газеце значна менш, артыкулы з ацэнкай выбараў у кантэксце міжнародных стасункаў увогуле не выяўленыя. І самі загалоўкі як бы перадаюць настрой, з якім рэдакцыя ставіцца да выбарчага працэсу.

    Назвы «Як заўсёды», «Разъединены и не опасны» («НВ» №56 (4001), 21 ліпеня), «А што сказаць?», «… І не рваліся», «Спазніўся …» (НВ № 57 (4002), 24 ліпеня), «Забаранілі», «Чаму я не пайду на выбары?» (НВ, № 58 (4003), 28 ліпеня) перадаюць апатычны настрой, адсутнасць журналісцакй цікавасці да тэмы, выдаюць адсутнасць унутраных чаканняў на пазітыўныя змены. Пра гэта ўскосна сведчыць і спецыфічны сінтаксіс загалоўкаў – шматкроп’і, якія рэдакцыя даволі часта ўжывае. Гэты сінтаксічны знак падае чытачу сігнал да роздуму, а не да дзеяння, намякае на неадназначнасць, адсутнасць ясных высноваў, пакідае ўражанне цьмянасці і эмацыйнасці. Можна сказаць, што рэдакцыя злоўжывае гэтым стылістычным прыёмам.

    Калі параўноўваць выданні паміж сабой, трэба ўлічыць іх розную стылістыку. Стыль газеты – пастаянная адзінка, таму параўнанне ўнутры аднаго выдання будзе больш карэктным. Аднак выяўленыя дадзеныя так моцна разыходзяцца, што нават з улікам стылістычнай розніцы і розных формаў падачы матэрыялаў галоўнай высновы гэта не змяняе.

    Відавочны факт: больш інфармацыі пра выбары, як у 2010, так і ў 2015, годзе змясціла незалежная газета (пры тым, што “Рэспубліка” за згаданы перыяд выдала больш нумароў, чым “Народная Воля”, таму даследаваная плошча дзяржаўнага выдання большая). У 2010 г. у “Народнай волі” тэкстаў пра выбары было ў 10 разоў больш, чым у “Рэспубліцы”. У 2015 разыходжанні ў аб’ёме інфармацыі пра выбары, які газеты змяшчаюць на сваіх старонках, скараціўся: “Народная Воля” змясціла тэматычных артыкулаў усяго ўдвая больш за “Рэспубліку”. Гэта гаворыць пра значнае зніжэнне цікавасці незалежнага СМІ да тэмы выбараў. Пра што гэта сведчыць і якія наступствы можа мець?

    Who Wants Future? | Cre­ate info­graph­ics
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці