• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Як толькі падумаеш пра сябе: „паэт-песеньнік“, аж пасьмяяцца хочацца». Андрэй Кузьнечык даслаў соты ліст з‑за кратаў

    Палітзьняволены журналіст Свабоды адбывае 6-гадовы тэрмін у Наваполацкай калёніі № 1, піша "Радыё Свабода". 

    Палітзьняволены журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык з‑за кратаў працягвае пісаць сваім дзецям — 9‑гадовай Яніне і 3‑гадоваму Мацьвею — вершы на паштоўках. Нядаўна ў ютубе зьявіліся песенькі на Андрэевы вершы — «Гілі» і «Верабейка-гаспадар». Музыку да іх напісала і запісала вакал Тацяна Грыневіч-Матафонава, аранжыроўшчык — Адась Матафонаў. Пра гэта сам палітзьняволены даведаўся зь лістоў ад сям’і.

    «Андрэй вельмі цешыцца новай вяхой у сваім жыцьці, статусам паэта-песеньніка. Дзякуе таленавітай сьпявачцы, аранжыроўшчыку і чакае, калі зможа сам пачуць песенькі на свае вершы», — напісала ягоная жонка Алеся на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

     

    «Навіна пра песьні насамрэч для мяне вялікая ўцеха, гонар і радасьць»

    Андрэй з гумарам адрэагаваў на навіну, што ягоныя жартаўлівыя дзіцячыя вершы пакладзеныя на музыку:

    «Як толькі падумаеш пра сябе: „паэт-песеньнік“, аж пасьмяяцца хочацца. Навіна пра песьню насамрэч для мяне вялікая ўцеха, гонар і радасьць, ну і чарговая яшчэ адна вяха ў жыцьці, як ні круці.

    Самае прыемнае — што спадабалася Янцы і Мацейку. Гэта ж і яшчэ адна пазытыўная і прыемная памятка ім пра тату. Тацяне і Адасю вялікі дзякуй. Не цярпіцца пачуць вынік іхнай творчасьці. Я, па сакрэце кажучы, часам ціхутка сам напяваю сабе пад нос свае вершыкі. Праўда, „сьнегіроў“ гэта ня тычылася, бо я палічыў, што яны навукова раскрытыкаваныя (колер не мяняюць, нікуды не зьлятаюць). Ну, цяпер у мяне кожны дзень ня толькі ўдосталь ялінак, але і карагод уласнага сачыненьня ёсьць. Гучыць гарманічна!» — напісаў Андрэй.

    «Падпіска на „Маладосьць“ прынесла нечаканую карысьць: слова „маракуе“ мне не прымроілася»

    Андрэй Кузьнечык паведамляе, што за кратамі шмат чытае, падпісаўся на беларускамоўную пэрыёдыку. Не забываецца і пра сваю асноўную прафэсію рэдактара, хоць у Наваполацкай калёніі вымушаны працаваць на лесапілцы. У адным зь мінулых лістоў нават шчыра прызнаўся, што ня звык да такой нагрузкі.

    «Падпіска на „Маладосьць“ прынесла нечаканую карысьць: я пераканаўся, што слова „маракуе“ мне не прымроілася, а існуе, хоць у слоўнічку зь бібліятэкі не зафіксавана. У газэтах пішуць, што зьбіраюцца выдаць аж 15-томны тлумачальны слоўнік. Мо там яно ўжо будзе. Спадзяюся, будзе электронны варыянт гэтага слоўніка. Хоць для разнастайнасьці маглі б зьменшыць шрыфт, пагуляцца зь вёрсткай і таўшчынёй паперы, бо гэткая гігантаманія — не для ўсякай жылплошчы і нават бібліятэкі. У славенцаў так атрымалася зрабіць яшчэ ў 1990‑я», — разважае рэдактар Кузьнечык, як можна было б зрабіць новы тлумачальны слоўнік больш кампактным і зручным для карыстальнікаў.

    «Зварот па імені і па бацьку перастае зьдзіўляць тутэйшых насельнікаў»

    Былыя сядзельцы Наваполацкай калёніі, якія нядаўна выйшлі на волю, кажуць, што Андрэя Кузьнечыка там вельмі паважаюць і называюць па імені і па бацьку.

    «А ўвогуле, энэргіі, ведаў і талентаў гэтае месца назьбірала аж з запасам. І хоць канвэртуецца гэты запас ня толькі ў пілавіньне, але і ў тое, што зварот па імі-бацькаву перастае зьдзіўляць тутэйшых насельнікаў, што размовы — пра філязофію, зоркі ды футурыстыку, але, думаю, застаецца проста і на тое, каб залатаць дзіркі ў зямной абалонцы, адказнай за гармонію і згоду, калі такая „суладзьдзясфэра“ існуе», — па-філязофску разважае Андрэй.

    Шмат цёплых словаў ён прысьвячае дзецям. Піша: «Павесяліла мяне сьмяшынка ад Янінкі пра стрыжку „як у таты“».

    «Мару, калі ўжо вярнуся дамоў і буду зарастаць пад Янчыным кантролем да вызначанай Янькай даўжыні прычоскі. А яна будзе назіраць за маім „вожыкам“ і кратаць яго даланёю», — дзеліцца сваімі марамі Андрэй Кузьнечык.

    Перасьлед Андрэя Кузьнечыка

    • Андрэй Кузьнечык — журналіст, які супрацоўнічае з Радыё Свабода, фрылансэр.

    • Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, аднак 5 сьнежня ён на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 сьнежня яго ня вызвалілі і зноў прысудзілі 10 дзён арышту.

    • Віны паводле адміністрацыйных артыкулаў фрылансэр Радыё Свабода не прызнаў, перадач для яго не прынялі.

    • 22 сьнежня Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад уладаў органаў неадкладна даць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі зь якой справай утрымліваюць журналіста.

    • Прэзыдэнт Радыё Свабода Джэймі Флай заявіў, што ўлады Беларусі працягваюць утрымліваць журналіста, па сутнасьці, як выкрадзенага закладніка. Ён запатрабаваў вызваліць Андрэя і спыніць перасьлед беларускіх журналістаў.

    • 23 сьнежня сваякам Андрэя паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу, але не назвалі артыкулу КК. Кузьнечыка перавялі ў СІЗА‑1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

    • У чэрвені 2022 году Магілёўскі абласны суд прызнаў яго стваральнікам «экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361–1 КК) і прысудзіў 6 гадоў турмы. Суд доўжыўся 3 гадзіны.

    Чытайце яшчэ: 

    «Гэта акт запалохвання». БАЖ назвала чаканым статус «экстрэмісцкага фармавання»

    “Героі маіх кніг замянілі мне бабуль і дзядуль, якіх я не заспеў”. Гістарычны лёс Руслана Кулевіча

    Шведскія журналісты стварылі гульню, у аснове якой аповеды Ларысы Шчыраковай і Яўгена Меркіса

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці