• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як ускладніць працу тым, хто за намі сочыць? АБМЕРКАВАННЕ

    Кожнаму журналісту вядома, што спецыяльныя службы могуць праслухоўваць нашы тэлефоны, скайпы, чытаць электронную пошту і гэтак далей. Але меры супраціву не заўжды намі прадпрымаюцца.

    Напрыклад, трэба тэлежурналісту зняць скандальны сюжэт, і пра здымкі ён дамаўляецца проста па тэлефоне, які з пэўнай доляй верагоднасці праслухоўваецца.

    Мы не ведаем дакладна усіх тэхналогій, пры дапамозе якіх сочаць за людзьмі. Але дакладна вядома,  што лёгка праслухоўваюцца не толькі мабільнікі, але і скайп. Чытаюцца сацыяльныя сеткі, пошта…

    Месцазнаходжанне чалавека імгненна адсочваецца праз яго смартфон.

    Існуюць тэхналогіі, якія дазваляюць сачыць у рэжыме анлайн за карыстальнікам камп’ютара пры дапамозе яго ж вэб-камеры.

    Але, нават ведаючы пра гэта, мы зноў жа часам легкадумна ставімся да канспірацыі.

    Такі ж лапаць і я. Карыстаўся ненадзейнымі электроннымі скрынямі, ленаваўся мяняць паролі. І вось, вярнуўшыся з Вены ў Нацыянальны аэрапорт, не змог увайсці на свой асноўны мэйл, які размешчаны  на hotmail.com. Яго ўзламалі, разам з важнымі лістамі, асабістай інфармацыяй і гэтак далей.

    Хто гэта зрабіў – рытарычнае пытанне. Але самі сабой напрошваюцца здагадкі (хто ў нас мае завядзёнку ўзламываць скрыні журналістаў J?).

    Узнавіць пароль – немагчыма, ліст у кампанію, якая валодае скрыняй, не даў выніку. Канешне, нічога крымінальнага ў маіх перапісках не было. Але невядома, якім чынам нехта потым маю электронную адрэсу выкарыстае.

    Таму яшчэ раз занатоўваю для сябе мінімальныя меры перасцярогі.

    – Заводзіць па-сапраўднаму надзейныя электронныя скрыні. З такіх мне вядомыя дзве: gmail.com і safe-mail.net.

    – Перыядычна мяняць паролі на гэтых скрынях. А паролі складаць не толькі літарамі, але і лічбамі, слэшамі, кропкамі і г.д

    – Сачыць, каб нехта“цікаўны” не вылічыў ваш пароль падчас таго, як вы банальна набіраеце яго на клавіятуры камп'ютара

    – Не выходзіць без патрэбы ў сеціва, калі не хочаце, каб вылічылі ваша месцазнаходжанне

    – Даставаць з мабільнага тэлефона сімку і батарэйку, калі не хочаце ў тым ці іншым месцы «запаліцца».

    – Захоўваць непажаданую да прагляду інфу у кантэйнеры True Crypt, куды без вашага дазволу надзвычай складана ўлезці старонняй асобе.

    Сёння я ўпэўнены, што калі прытрымлівацца згаданых мной (дылетантам) мераў перасцярогі, то гэта істотна ўскладніць працу “цікаўным”.

    Прапаную і вам пазначыць у каментах свае меры па абароне асабістай інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці