• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Яны прыехалі зь ператрусам, але спужаліся журналістаў і зьехалі», — маці затрыманай журналісткі Каравянковай

    Валянціна Пятроўна, маці журналісткі БелаПАН Тацяны Каравянковай, распавяла Свабодзе падрабязнасьці затрыманьня дачкі і ператрусу. Журналістка была затрыманая 7 жніўня ў сябе на лецішчы ў вёсцы Жодзішкі (Горадзенская вобласьць). Там жа прайшоў ператрус.

    «А 7‑й ранку мы пачулі моцны грукат на вуліцы. Аказалася, гэта сьледчыя адамкнулі замкнутую брамку. Пасьля толькі пагрукалі ў дзьверы», — распавядае Валянціна Пятроўна.

     

    «Таня адчыніла дзьверы, нам паказалі дакумэнты на ператрус. Забралі тэлефоны — мой і Танін, ноўтбук, флэшку, дыктафон. Абглядзелі машыну.

    Пастанова пра затрыманьне Тацяны Каравенковай

    Пасьля павезьлі ў Менск. Таню пакінулі ў Сьледчым камітэце, а мяне — на вобшук у кватэру. Пад’ехалі да пад’езду, а тут журналісты. Супрацоўнікі Сьледчага камітэту пастаялі, пасьля сталі перамаўляцца: „нашы пад’едуць і адцясьняць іх“. Празь некалькі хвілін нехта ператэлефанаваў і мы паехалі назад у Сьледчы камітэт».

    Выйсьці з машыны Валянціне Каравянковай не дазволілі.

    У Сьледчым камітэце яна знаходзілася з 15 гадзінаў да 21.00, пакуль вырашалі, што рабіць далей зь ператрусам.

    «Першы сьледчы, які займаўся Танінай справай, роўна а 18 гадзіне сышоў і сказаў пачакаць яго калегу, — кажа Валянціна Пятроўна. — Пасьля прыйшоў другі. Можа яму лянота была ехаць, можа ўжо позна было, але яны доўга раіліся, а пасьля выклікалі таксоўку і сказалі, што прыедуць заўтра забіраць цьвёрды дыск ад кампутара. А Таню ў сераду прывязуць на паўторны допыт, бо яна адмовілася размаўляць без адваката».

    Увесь гэты час, як кажа Валянціна Пятроўна, у яе не было магчымасьці ні папіць вады, не перакусіць: «Нават памыцца не далі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці