Ярмошына «пажартавала» — прапанавала перайменаваць Tut.by
На пасяджэнні ЦВК абмяркоўвалася пытанне, ці рэгістраваць Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты.
Справа ішла да нерэгістрацыі, хоць галасавання яшчэ не было, таму вядучыя СМІ краіны ўжо выдалі навіну, што Бабарыка не будзе зарэгістраваны.
Адзін з членаў камісіі звярнуў увагу Лідзіі Ярмошынай, што хоць афіцыйна пытанне з Бабарыкам яшчэ канчаткова не вырашана, Tut.by ужо напісаў, што экс-старшыня Белгазпрамбанка не зарэгістраваны.
«Гэта відавочны фэйк, — сказала Ярмошына. — Tut.by трэба перайменавацца ў бальшавіцкую «Іскру». І напісаць: «З іскры разгарыцца полымя».
Праз пару хвілін ЦВК прагаласаваў супраць рэгістрацыі Бабарыкі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў