• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрацаваў сайт-каталог беларускіх відэа на YouTube

    Пачаў працу праект Brama — анлайн-каталог відэа на YouTube, створаных у Беларусі або беларусамі за мяжой. Пра гэта паведаміў стваральнік рэсурсу Вячаслаў Радзівонаў на сваёй старонцы ў Facebook.

    Скрыншот: brama.online

    «Ідэя з’явілся даўно, падчас размовы ў адным з чацікаў. Нехта сказаў, што на YouTube мала беларускага кантэнту. Я вырашыў аспрэчыць. Відэа, створаных беларусамі ці па-беларуску, шмат, але праз асаблівасці альгарытмаў YouTube яны часта не трапляюць да зацікаўленага гледача. Так ствараецца заганнае кола для беларускіх аўтараў: мала гледачоў, не хапае магчымасцяў для развіцця, сканчаецца імпэт, мала гледачоў… У выніку каналы хутка закрываюцца», — піша аўтар праекту.

    Вячаслаў Радзівонаў тлумачыць, што YouTube працуе так, каб прасоўваць відэа, якія спадабаюцца максімальна шырокаму колу людзей. У выніку алгарытмы могуць раіць ролікі, якія папулярныя ў суседніх краінах ці ў людзей з іншымі густамі. Нават падпісваючыся на беларускія каналы, гледачы могуць не ведаць, што існуюць іншыя падобныя рэсурсы.

    Задача праекта Brama — зрабіць вялікі і зручны каталог, каб дапамагчы знайсці беларускія відэа. Усе каналы ў каталогу падзелены па катэгорыях. А тыя каналы, якія маюць кантэнт на розную тэматыку, разбітыя на асобныя праграмы. Дадзеныя абнаўляюцца аўтаматычна ў рэжыме рэальнага часу.

    «У мяне няма ілюзій, што гэты каталог будзе вельмі папулярным ці заменіць для кагосьці хатнюю старонку YouTube. Але, магчыма, камусьці дапаможа знайсьці нешта новае беларускае», — дадае Вячаслаў Радзівонаў.  

    Першая публічная версія Brama пачала працаваць 1 красавіка 2024 года. Зараз сайт знаходзіцца ў стадыі бэта-тэставання. Сачыць за развіццём праекта можна ў Twitter ці Telegram.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці