• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрашаем! «Гарачы» рэпартаж: ёсць нагода запаліць! (да 13 сакавіка)

    Сезон паходаў аб'яўляецца адкрытым: праект «Рэпартаж з заплечнікам» запрашае журналістаў у лес. У нядзелю, 13 сакавіка ў нас з'явіцца падстава запаліць — у прамым і пераносным сэнсе — на апошнім дні Масленіцы.

    Бліны — прамасленыя, а таксама з начыннем з мёду і тварагу, — галоўная страва на першым вясновым свяце. Вось толькі масла тут ні пры чым: мала хто ведае, што тыдзень да Вялікага посту называлі Камаедзіца і прысвячалі мядзведзям — ці комам, як іх называлі на стараславянскай. Вялікіх грозных мішак лічылі прабацькамі, пашанавалі, а часам і «замаслівалі» — падкармлівалі блінамі. Асабліва калі яны прачыналіся пасля зімовай спячкі і былі вельмі-вельмі галоднымі.

    Каб не наклікаць на вёску бяду, галоднага мішку лепш падкарміць, паклаўшы ля бярлогi першы блін. То не камяком у няўдалай гаспадыні атрымліваецца блін, а комам трэба прапанаваць пачастунак, задобрыць продкаў.

    У лясах пад Мінскам, куды «Рэпартаж з заплечнікам» запрашае журналістаў, мядзведзі не водзяцца. Але сляды зайцаў і дзікоў паказаць абяцаем. А таксам правесці па дрымучым лесе да паляны, на якой прызначаныя ўрачыстыя праводзіны зімы. Менавіта там былі зроблены здымкі, што ілюструюць наша запрашэнне ў першы паход праекта «Рэпартаж з заплечнікам».

    Бліны нясем з сабой, пудзіла зімы — робім на месцы. Падрабязнасці поштай (вы ўжо ведаеце наш адрас bazhahod@gmail.com) і на старонцы ў Face­book.

    Форма адзення — паходная. Ад электрычкі па лясной дарозе давядзецца ісці каля 7 км, будзьце гатовыя да бруду і бездаражы. І, вядома, да магчымасці запаліць — ва ўсіх сэнсах гэтага слова!

    Фота Алены Анкуда

    Першы выезд 13 сакавіка: пад кіраўніцтвам новага сябра БАЖ, турыста і альпініста Яўгена Дзікусара вучымся хадзіць па лесе, знаёмімся, і разам святкуем апошні дзень Масленіцы, распрацоўваючы ля кастра з блінамі цікавыя накірункі для журналістаў з заплечнікамі.

    Транспарт: электрычка Мінск-Маладзечна да п.п.Крыжоўка

    Час адпраўлення: 9.52 з вакзала Мінск-Пасажырскі

    Форма адзення: паходная. Ад прыпынку ідзем па лясной дарозе 5–7 км.

    Рэчы: сідушка, кубачак, бутэлька вады, нож, запалкі

    Прадукты: два чалавекі збіраюцца пекчы бліны, але па правілах турыстаў, кожны бярэ з сабой у лес ссабойку, якая ідзе на агульны стол.

    Білеты купляем у адзін канец, бо па маршруце ідзе два віды электрычак, на якой вяртаемся, паглядзім па абстаноўцы.

    Дарэчы, нагода запаліць у нас будзе ў прамым і пераносным сэнсе. Падзелімся ідэямі, як зрабіць чучала зімы на вогнішча?

    Сустракаемся ў другім вагоне ад галавы цягніка. Кантактамі можна абмяняцца праз bazhahod@gmail.com альбо тэлефон 8029–126-70–98.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці