• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява Нацыянальнай платформы ФГСУП у сувязі з затрыманнямі і ператрусамі рэдакцый партала TUT. BY

    Заява Каардынацыйнага камітэту Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў сувязі з затрыманнямі і ператрусамі рэдакцый партала TUT. BY

    18 мая ў Менску і рэгіёнах Беларусі супрацоўнікамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю былі праведзеныя вобшукі і затрыманні рэдактараў і журналістаў менскай і рэгіянальных рэдакцыяў партала TUT.BY. 

    Супрацоўнікі названага вышэй дзяржаўнага органу здзейснілі выманне тэхнікі і дакументаў у рэдакцыях і з прыватных кватэр рэдактараў і супрацоўнікаў. TUT.BY быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі. Ператрусы адбыліся ў рэдакцыях структурных падраздзяленняў TUT.BY — AV.BY, RABOTA.BY.

    Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю 18 мая 2021 года ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут Бай Медыя» распачата крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 243 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

    Удава заснавальніка партала Юрыя Зісера Юлія Чарняўская з гіпертанічным крызам знаходзіцца ў шпіталі пад канвоем.

    Беларускі партал TUT.BY — найбуйнейшы інфармацыйны партал, флагман беларускай журналістыкі. Яго чытаюць і шануюць большасць карыстальнікаў Інтэрнэту ў краіне і многія за яе межамі. Рэдактары і журналісты TUT.BY на працягу ўсяго часу існавання дэманстравалі сваёй працай высокі журналістcкі прафесіяналізм. Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства патрабуе неадкладна спыніць атаку на TUT.BY, AV.BY, RABOTA.BY і рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў Беларусі.

    Свабода СМІ павінна быць забяспечана і крымінальны пераслед спынены. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці