• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Збіццё Паўла Дабравольскага: ГА “БАЖ” патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу

    Праўленне ГА “БАЖ” 26 студзеня прыняло заяву з нагоды збіцця карэспандэнта TUT.by Паўла Дабравольскага. Тэкст заявы з патрабаваннем высветліць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, што збівалі журналіста, накіравалі ў Следчы камітэт.

     

    Заява ГА “БАЖ”
    з нагоды збіцця журналіста Паўла Дабравольскага

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” абурана збіццём сябра нашай арганізацыі, журналіста Паўла Дабравольскага ў будынку суда падчас выканання рэпарцёрам прафесійных абавязкаў. Такія дзікунскія дзеянні дыскрэдытуюць беларускія ўлады. Патрабуем правесці праверку па факце збіцця журналіста і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.  

    25 студзеня ў будынку суда Фрунзенскага раёна г. Мінска супрацоўнікі міліцыі і сілавых структур жорстка збілі выдаленых з залы суда грамадскіх актывістаў і журналіста партала TUT.by Паўла Дабравольскага, які фіксаваў інцыдэнт на відэа.

    Дзеянні прадстаўнікоў сілавых структур з’яўляюцца грубым парушэннем правоў журналіста і падпадаюць пад дзеянне арт. 198 Крымінальнага кодэкса РБ («Стварэнне перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналіста»).

    Збіццё журналіста службовымі асобамі ў публічным месцы, якое сімвалізуе аблічча беларускага закона, – скандальнае і абуральнае. Абсурдным з’яўляецца і той факт, што ў той жа самы дзень у тым жа самым будынку суда Павел быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафам.

    Скандальны выпадак дыскрэдытуе намаганні беларускай дзяржавы, якая афіцыйна падтрымлівае міжнародныя пагадненні па абароне свабоды слова і правоў чалавека.

    ГА “БАЖ” патрабуе высветліць асобаў, якія збівалі журналіста, і ўзбудзіць у дачыненні да іх крымінальную справу.

    Праўленне ГА «БАЖ», 26 студзеня 2016 года.

    Між тым, бачанне гэтай жа сітуацыі міліцыяй кардынальна адрозніваецца. 26 студзеня ГУУС Мінгарвыканкама размясціла на сваім сайце каментар, у якім гаворыцца, што П. Дабравольскі “пранік у службовае памяшканне, дзе знаходзіліся парушальнікі правапарадку, перашкаджаў законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, на заўвагі спыніць свае супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў”.   

    Паводле ГУУС, “у адпаведнасці з Законам “Аб органах унутраных спраў” для спынення супрацьпраўных дзеянняў прымянялася фізічная сіла. “Па факце правамернасці яе прымянення ў ГУУС Мінгарвыканкама прызначана службовая праверка”.

    Журналіста TUT.BY збілі і аштрафавалі

    Павал Дабравольскі: з «Турызму і адпачынку» — на Данбас, з Данбасу — пад кулакі менскага АМАПу

    У дзеяннях АМАП — цэлы букет злачынстваў

    Прэс-сакратарка Вярхоўнага суду: Ад сябе асабіста я прыношу прабачэньні

    Міліцыя: «Дабравольскі прабраўся ў службовае памяшканне і працягваў супрацьпраўныя дзеянні»

    Татьяна Мельничук. Крещение Павла

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці