Журфаку БДУ прадставілі новага дэкана
Інфармацыя пра папярэдняга дэкана Аляксея Бяляева знікла з сайта БДУ ў траўні 2026 года. Тады пра яго сыход афіцыйна не паведамлялася. І вось 16 чэрвеня калектыву факультэта журналістыкі прадставілі новага кіраўніка.

Декан журфака БДУ Лізавета Хмель. Фота: БДУ
Рэктар БДУ Андрэй Кароль прадставіў прафесарска-выкладчыцкаму складу журфака БДУ новага дэкана — Лізавету Хмель. Яна чалавек не новы: скочыла гэты ж факультэт у 2015 годзе, працавала намеснікам дэкана па вучэбнай працы і адукацыйным інавацыям.
За 11 гадоў ў прафесіі паспела атрымаць ступень кандыдата філалагічных навук, стала дацэнтам.
Лізавета Хмель апублікавала манаграфію «Тэлевізійная камунікацыя ў беларускай медыясферы», мае 30 навуковых работ.
Журфак БДУ ладзіць «шок-экскурсіі» для будучых ваенкараў і вучыць «традыцыйным каштоўнасцям»
Да прызначэння на новую пасаду яна чытала такія курсы, як «Асновы журналістыкі», «Гісторыя аўдыёвізуальных СМІ», «Методыка тэлерадыёжурналістыкі», «Культура зносін у тэлерадыёжурналістыцы». А таксама вяла выпускі навучальных СМІ. І некаторы час выкладала ў Цэнтры даўніверсітэцкай адукацыі БДУ ў кітайскім горадзе Санья.
Да таго Лізавета Хмель з’яўляецца старшынём праўлення Мінскага гарадскога аддзяленя праўладнага саюза журналістаў.
@bajmedia