• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Арцём Маёраў арыштаваны на 15 сутак

    Журналісту Арцёму Маёраву далі 15 сутак арышту. Судзілі яго па артыкуле "дробнае хуліганства".

    Журналіст быў затрыманы  раніцай 18 траўня ў будынку, дзе знаходзіцца рэдакцыя партала TUT.BY. Цэлы дзень не было вядома, дзе знаходзіцца затрыманы журналіст. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства — арт. 19.1 КаАП.

    У пратаколе сказана, што міліцыянт заўважыў Маёрава і хацеў паклікаць яго на прафілактычную размову. А журналіст пры размове нібыта лаяўся і размахваў рукамі.

    Рашэнне па справе ў дачыненні да журналіста Арцёма Маёрава было агучана 21 мая. Да гэтага часу Арцём знаходзіўся ў ІЧУ.

    Разглядала справу суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Матыль.

    Горкая іронія ў тым, што ў 2012 годзе гэтая ж суддзя разглядала справу ў дачыненні да Паўла Свярдлова — цяпер галоўнага рэдактара «Еўрарадыё», а ў той час — карэспандэнта. За тое ж «дробнае хуліганства» яму тады далі 15 сутак, паведамляе «Еўрарадыё».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці