Журналіст Дзмітрый Семчанка з‑за кратаў: «Прыемна ўвага, якая надае сэнс маім учынкам»
14 снежня 2022
Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. Супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
Днямі палітвязень даслаў на волю вестачку:
«Вітанкі, даражэнькі і цудоўны чалавечык! Шчыры дзякуй. Усё дайшло да мяне. Ва ўсіх сэнсах. Толькі гарбатку ў пакеціках нельга дасылаць, таму яе не прынеслі, але гэта дробязі.
Куды больш прыемна ўвага, якая надае сэнс маім учынкам і сёняшнему існаванню тут. Таму яшчэ раз дзякую! Міне нейкі час (спадзяюся, што хутка), і ў адным са знакавых месцаў абавязкова зробяць помнік у выглядзе анёла з паштоўкай у адной руцэ і ў бандэролькай у другой. Зразумела, каму ён будзе прысвечаны».
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Раённая газета «Веснік Глыбоччыны» абмежавала доступ да свайго сайта з‑за мяжы
13.10.2023
Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Ігара Карнея
19.03.2024
Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме
27.11.2023
Сербия решила выдать Андрея Гнёта в Беларусь
13.06.2024