• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста TUT.BY збілі і аштрафавалі

    25 студзеня ў Мінску карэспандэнта беларускага партала TUT.BY, сябра ГА “БАЖ” Паўла Дабравольскага жорстка збілі супрацоўнікі міліцыі пры выкананні ім прафесійных абавязкаў. Журналіст асвятляў ход судовага працэсу па «справе графіцістаў» у судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска. На яго склалі два пратаколы – паводле арт. 17.1 КаАП «дробнае хуліганства» і 23.4 «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы». У той жа дзень суд Фрунзенскага раёна аштрафаваў журналіста на 45 базавых велічыняў — 9 450 000 беларускіх рублёў.

    25 студзеня Павел Дабравольскі знаходзіўся ў будынку суда за дзвярыма залы пасяджэнняў. У пэўны момант з залы вывелі двух актывістаў – Паўла Сяргея і Максіма Шыціка, якія разгарнулі ў судзе пратэстныя плакаты. Павел Дабравольскі пачаў фіксаваць гэта на мабільны тэлефон і пайшоў за групай у нейкі калідор. Там яго разам з двума затрыманымі ўпіхнулі ў пакой і зачынілі дзверы, пасля чаго ўсіх траіх павалілі на падлогу і пачалі збіваць нагамі. Збівалі людзі ў цывільным, якія аказаліся супрацоўнікамі АМАП і сведчылі пазней супраць затрыманых у судзе.

    У Паўла Дабравольскага было пры сабе пасведчанне журналіста, на якое ён марна спрабаваў звярнуць увагу супрацоўнікаў міліцыі. Пасведчанне забралі разам з мабільным тэлефонам.

    Маладых людзей пратрымалі каля 20 хвілін тварам у падлогу. Пасля гэтага супрацоўнік Фрунзенскага РУУС адвёз іх у пастарунак, дзе на іх склалі пратаколы. У РУУС журналіст і актывісты правялі каля трох гадзін. 

    З РУУС затрыманых даставілі зноў у суд Фрунзенскага раёна, дзе суддзя Марыя Ярохіна адразу ж разгледзела складзеныя на іх пратаколы. Міліцыянты-сведкі заявілі, што Павел Дабравольскі атрымаў траўмы, абараняючы сваіх сяброў-актывістаў, і лаяўся матам.

    У выніку журналісту Паўлу Дабравольскаму і актывісту Максіму Шыцікаву прысудзілі па 45 базавых велічыняў штрафу (9 450 000 рублёў), а Паўлу Сяргею – 50 базавых (10 500 000 рублёў).  

    У Паўла Дабравольскага засталіся гематомы на твары і целе, парваныя куртка і штаны. Журналіст ужо напісаў заяву ў міліцыю, збіраецца зняць пабоі і звярнуцца ў суд.  

    Журналіст tut.by: АМАПаўцы мяне зьбівалі нагамі па галаве, твары і сьпіне

    Прэс-сакратарка Вярхоўнага суду: Ад сябе асабіста я прыношу прабачэньні

    Колонка редактора: Я – злой и страшный серый волк

    Выпадкі затрыманняў журналістаў у 2015 годзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці