• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка «Белсату» Вольга Чайчыц атрымала чарговую позву ў суд

    Яшчэ адно судовае паседжанне ў дачыненні да незалежнай журналісткі пройдзе 10 верасня ў Дзяржынску. Прычынай стаўся фотарэпартаж, які Вольга зрабіла ў жніўні ў Курапатах. Але ў пратаколе знайшоўся вельмі дзіўны момант. На думку міліцыянта, Вольга вырабіла фотарэпартаж і тым самым «перавысіла паўнамоцтвы журналіста і парушыла журналісцкія абавязкі».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/cajcyc_660x440.jpg

    «Вельмі дзіўная фармулёўка, нават не ведаю адкуль яны яе ўзялі», – здзіўляецца Вольга Чайчыц.

    На думку юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Алега Агеева, падобная фармулёўка – гэта проста міліцэйскае глупства.

    «На жаль, гэта палітычна матываваны пераслед. Яно ніякага дачынення да права не мае. З гэтага можна толькі пасмяяцца і паглядзець, што скажа суд», – кажа Алег Агееў.

    У той жа час былі выпадкі, калі такія абсурдныя пратаколы суд накіроўваў на дапрацоўку.

    «Але тут патрэбная мужнасць суддзі і вялікае глупства [у пратаколе]. Тут таксама гэтае глупства бачна і ёсць шанец, што суд накіруе на дапрацоўку, бо гэты пратакол не вытрымлівае крытыкі», – зазначае Агееў.

    Ад самага пачатку журналісты «Белсату» зазнаюць ціск уладаў. Некалькі разоў на нашых офісах адбываліся вобшукі, канфіскоўвалі тэхніку. Толькі за гэты год нашыя журналісты атрымалі штрафаў агульнай сумай каля $ 30 тысячаў.

    Аднак, усе гэта не ўплывае на нашую працу. Мы развіваемся і запускаем новыя праекты. І хутка мы распачынаем новы сезон на нашым канале.

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца) АБНАЎЛЯЕЦЦА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці