• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Тамара Шчапёткіна змагаецца за права на інфармацыю

    17 верасня незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на пастанову суддзі суда Баранавічскага раёна і г. Баранавічы Брэсцкай вобласці Юліана Шчэрба, згодна з якой яна аштрафавана на 40 базавых велічынь (980) рублёў. У скарзе журналістка просіць адмяніць рашэнне суда і спыніць справу.

    Тамара Шчапёткіна

    Журналістка звярнулася за юрыдычнай дапамогай да юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў (ГА «БАЖ») Леаніда Судаленкі.

    Судаленка: мы лічым рашэнне суда незаконным і неправамерным. Незаконнасць судовай пастановы тлумачыцца тым, што суд адвольна вытлумачыў нацыянальнае заканадаўства аб СМІ. Неправамернасць палягае ў тым, што нават калі суд усталяваў, што журналістка здзейсніла інтэрв’юіраванне грамадзян, якое пасля было распаўсюджана ў глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт, у такім выпадку суд абавязаны быў ацаніць яе дзеянні зыходзячы ў першую чаргу з патрабаванняў артыкула 34 Канстытуцыі, а менавіта, чаму абмежаванне права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі ў дадзеным канкрэтным выпадку было неабходна ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў па сэнсу артыкула 23 Канстытуцыі.

    Юрыст падкрэсліў, што разам з журналісткай гатовы дайсці ў гэтай справе да Камітэта ААН па правах чалавека. Гэта ўжо не першы штраф журналістцы за збор і распаўсюд інфармацыі. Зараз на стадыі вычарпання ўсіх сродкаў прававой абароны знаходзяцца яшчэ адзьве справы Тамары Шчапёткінай, паводле якіх яе аштрафавалі 3 і 29 жніўня на 25 і 30 базавых адзінак.

    Нагадаем, 27 снежня мінулага года Тамара Шчапёткіна звярнулася з індывідуальнай скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека ў сувязі з пераследам за працу на радыё “Рацыя”. Яе скарга была зарэгістравана 21 сакавіка бягучага года (справа №3150/2018) і па ёй праходзіць камунікацыя з Урадам Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці