• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Край.by не пусцілі на пасяджэнне Маладзечанскага райвыканкама. Дзяржаўных журналістаў — пусцілі

    Журналіст інфармацыйна-навінавага партала Край.by Кацярына Сушко на пачатку лістапада звярнулася да старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Яхнаўца з заявай, у якой паведаміла пра намер прысутнічаць на пасяджэнні “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў 2017 г.”

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/10570562_1813085065582566_1364927805991105758_n.jpg

    Паведамленне пра дату, час і месца правядзення афіцыйнага мерапрыемства было апублікаванае на сайце райвыканкама..

    Аднак выканаць свае прафесійныя абавязкі Кацярына Сушко не змагла. 24 лістапада ля дзвярэй у канферэнц-залу яе спыніла Валянціна Даўбенка – галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама. Аргументацыя нядопуску журналіста недзяржаўнага СМІ на афіцыйнае мерапрыемства была выкладзена В. Даўбенка наступным чынам: “На пасяджэнні прысутнічаюць нашы СМІ, заснавальнікамі якіх мы з’яўляемся. У мяне ёсць спіс запрошаных людзей – вас там няма, у вас адсутнічае акрэдытацыя на дадзенае мерапрыемства, у вас няма рэдакцыйнага задання”.

    Пасля апісанага выпадку рэдакцыя партала Край.by звярнулася ў Маладзечанскі райвыканкам з просьбай прадставіць палажэнне аб парадку акрэдытацыі прадстаўнікоў СМІ пры райвыканкаме ў мэтах азнаямлення і наступнай акрэдытацыі свайго журналіста.

    Кацярына Сушко таксама накіравала ў Маладзечанскі райвыканкам і пракуратуру Маладзечанскага раёна скаргі на дзеянні супрацоўніцы райвыканкама В. Даўбенка, якая, на думку карэспандэнта Край.by, незаконна перашкаджала ажыццяўленню прафесіянальнай дзейнасці журналіста.

    Журналістка звяртае ўвагу кампетэнтных органаў на тое, што, згодна з нормамі Закона “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”, інфармацыя пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і яе адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак з’яўляецца агульнадаступнай і не можа быць абмежаванай. Тым больш на такой падставе, як адсутнасць СМІ у ліку тых, якія зацверджаныя выканаўчай уладай.

    На сайце Маладзечанскага райвыканкама і ў іншых адкрытых крыніцах адсутнічаюць звесткі пра парадак акрэдытацыі пры райвыканкаме прадстаўнікоў СМІ. Валянціна Даўбенка такую інфармацыю Кацярыне Сушко не прадаставіла.

    Між тым, нормамі закона “Аб сродках масавай інфармацыі” вызначаны абавязак журналіста СМІ пры ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці прад’яўляць па патрабаванні службовае пасведчанне (што і было зроблена журналісткай Край.by). Абавязак журналіста СМІ прад’яўляць па патрабаванні рэдакцыйнае заданне нормамі закона не замацаваны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці