• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту не дазволілі прысутнічаць падчас разгляду спраў непаўналетніх уцекачоў са спецвучэльні

    Карэспандэнту недзяржаўнага інфармагенцтва БелаПАН Алесю Асіпцову не дазволілі прысутнічаць на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Ленінскага раёна горада Магілёва, якое 27 снежня праходзіла ў гарадской школе №19.

    Камісія разглядала матэрыялы справы ў дачыненні навучэнцаў Магілёўскага спецвучылішча № 2, якія 26 лістапада самавольна пакінулі тэрыторыю закрытай установы.

    Гэтае здарэнне атрымала шырокі рэзананс у грамадстве і сродках масавай інфармацыі. Пасля затрымання адзін з непаўнагадовых уцекачоў апынуўся ў лякарні са зламаным пазваночнікам.

    Алесь Асіпцоў

    Па словах карэспандэнта БелаПАН Алеся Асіпцова, 27 снежня ён прыйшоў у камісію па справах непаўналетніх і запытаўся, ці можна яму прысутнічаць на пасяджэнні. Аднак у камісіі яму ў гэтым адмовілі, спаслаўшыся на тое, што журналіст не звярнуўся да іх з адпаведным зваротам, а таксама на тое, што яго прысутнасць будзе зацягваць разгляд справы.

    “У памяшканні было чалавек пятнаццаць, але адказвала мне адна жанчына. Відаць, гэта была старшыня камісіі”, — адзначыў Алесь Асіпцоў.

    Журналіст кажа, што пасля адмовы ён не стаў дамагацца дазволу прысутнічаць на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, бо падобныя адмовы з указаннем самых розных прычын ён атрымлівае не ўпершыню.

    Пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Ленінскага раёна Магілёва лічылася адкрытым, на яго былі запрошаны законныя прадстаўнікі непаўналетніх правапарушэнцаў. Камісія вынесла папярэджанне шасці навучэнцам спецвучылішча № 2, якія самавольна ўцяклі з закрытай установы.

    Кіраўнік спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 2 і яго намеснік арыштаваныя. Іх вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Паводле следства, абвінавачаныя збівалі хлопцаў, высвятляючы прычыны і абставіны іх уцёкаў з закрытай установы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці