• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Дзянісу Івашыну не дазволілі патэлефанаваць родным

    Палітзняволенага журналіста з Гродна Дзяніса Івашына ў лютым пазбавілі тэлефоннага званка да родных. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Івашына ў сацсетках.

     

    «Цуду не адбылося. Такім чынам Дзяніс Івашын у лютым быў пазбаўлены адзінага тэлефоннага званка родным. Высвятляем, чаму так сталася», напісала Вольга 1 сакавіка.

    Звычайна Дзяніс тэлефанаваў жонцы ці маці ў перыяд з 14 да 25 кожнага месяца. Зараз прычыны абмежаванняў сваякам невядомыя. Лісты ад журналіста ў лютым даходзілі.

    У лісце ад 26 лютага, паводле Вольгі Івашынай, Дзяніс сцвярджае, што ніякіх зменаў (ані станоўчых, ані адмоўных) з ім не адбылося. Таму складана казаць, чаму ён дагэтуль не тэліў.

    Вольга Івашына адзначае таксама, што праблемы з тэлафоннымі званкамі перыядычна ўзнікаюць у іншых установах беларускай пенітэнцыярнай сістэмы.

    Журналіста Дзяніса Івашына 12 сакавіка 2021 года затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. 14 верасня 2022 года суддзя Валерый Раманоўскі прызнаў яго вінаватым паводле артыкулу 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і частцы 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і асудзіў да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    Зараз Дзяніс Івашын утрымліваецца ў следчай турме Жодзіна ва ўмовах строгага рэжыму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці