Звольнены прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў
1 красавіка 2020
Палкоўнік Уладзімір Макараў звольнены з пасады начальніка упраўлення інфармацыі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Міністэрства абароны. Ён жа выконваў функцыі прэс-сакратара беларускага войска.
Свае паўнамоцтвы Макараў скончыў 31 сакавіка, ён пацвердзіў «Нашай Ніве» сваю адстаўку.
«Я перайшоў на больш высокую пасаду», — сказаў ён.
Па інфармацыі «НН», Макараў застаецца ў ваенным ведамстве — але ўсяго толькі журналістам у часопісе «ВПК. Беларусь».
Прэс-сакратарка міністра абароны Наталля Гаўрусік сказала «Нашай Ніве», што Макараў вызвалены ад займанай пасады ў сувязі з дасягненнем гранiчнага ўзросту знаходжання на дзяржслужбе.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Таццяну Пыцько аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
24.04.2024
Намесніка дырэктара гомельскай рэкламнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым. Сам дырэктар за кратамі паводле «палітычнага» артыкулу
18.04.2024
Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты. БАЖ звяртаецца ў ICANN
04.01.2024
Расійскі блогер Варламаў стаў вучыць беларускую мову
30.07.2024