• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Звычайна я іх забываю, нават калі бачу. І звычайна яны пра турму». Палітвязень і журналіст Свабоды пра свае сны

    Андрэй Кузьнечык больш за год за кратамі. У адным са сваіх апошніх лістоў ён разважае пра тое, што набыў і што страціў за гэты час.

    У чэрвені 2022 году Магілёўскі абласны суд прызнаў журналіста Андрэя Кузьнечыка стваральнікам «экстрэмісцкага фармаваньня» і прысудзіў яму 6 гадоў турмы. Адбывае пакараньне Андрэй у Наваполацкай калёніі № 1 узмоцненага рэжыму, куды яго этапавалі 1 верасьня з магілёўскай турмы.

    «Хутчэй за ўсё, Андрэю дазваляюць ліставацца толькі зь сям’ёй»

    У Андрэя шмат сяброў, якія яму пішуць. Невядома, ці даходзяць тыя лісты да палітвязьня, але адказаў ад Андрэя сябры не атрымліваюць.

    «Ведаючы адказнасьць, акуратнасьць, выхаванасьць Андрэя, я перакананы, што ён адказвае на ўсе лісты. Лістоў ад яго няма. Хаця мы ўсе ўкладаем чыстыя канвэрты, паперу, паштоўкі. Жонка Алеся таксама яму шмат перадае „канцтавараў“. Таму тут магчымыя тры варыянты. Хутчэй за ўсё, Андрэю дазваляюць ліставацца толькі зь сям’ёй: мамай, жонкай, дзецьмі, і тут пошта працуе ў два бакі. Магчыма, штосьці даходзіць Андрэю ад сяброў — хочацца на гэта спадзявацца, што ён адчувае нашу падтрымку, і тут пошта працуе ў адзін бок. Але да нас ад яго проста нічога не даходзіць. Зусім нічога. Я ня веру, што Андрэй не адказвае», — кажа сябар Андрэя, які назваўся Аляксандрам.

    29 сьнежня ў Андрэя Кузьнечыка дзень народзінаў, ужо другі за кратамі. Жонка Алеся просіць напісаць ёй, што сябры хочуць пажадаць мужу, і абяцае ўсё перадаць Андрэю.

    «Прапаную ўсім ахвотным выслаць мне чыстыя паштоўкі, якія я перашлю Андрэю. Паштоўкі любыя. Думаю, яму будзе цікава, напрыклад, паглядзець краявіды мясьцін, дзе вы цяпер. Фоткі таксама можна. Кароткі (ці ня дужа) тэкст можна напісаць на асобным лісьце, я перакажу. Хаця б пару слоў пра тое, як вашы справы, настрой і чаканьні», — зьвяртаецца Алеся да сяброў Андрэя на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

    «Не расказваць жа людзям пра кансэрвы»

    Таксама жонка Андрэя Алеся публікуе і фрагмэнты лістоў Андрэя. З нагоды гадавіны зьняволеньня Андрэй разважае:

    «Год я сабе таксама на каляндарыку адцеміў. Што даў карыснага? Можна і такога знайсьці, але не дае цяжар бескарыснага, несправядлівага, злога і страчанага, у тым ліку і незваротна.

    Так ці гэтак, трэба жыць далей, дзень прыйдзе новы».

    Алеся піша, што на пытаньні, як ён і што ў яго новага, Андрэй адказвае: маўляў, калі ён зноў сёньня прачнуўся ў Наваполацкай калёніі, то цікавых навін пакуль няма.

    «Не расказваць жа людзям, якія там кансэрвы завезьлі гэтым разам на атаварку. Але часам сасьніцца сон, які не ідзе з галавы.

    Звычайна я сны забываю тут, нават калі бачу. І звычайна яны пра турму, да жалю. Дык вось, вярнуўся я ў тым сьне дахаты, і, хоць быў выходны, павялі Яніну ў садок (чамусьці), але новы, бо самі пераехалі. Вялі нядоўга, але па ўсіх чым-небудзь адметных у маім жыцьці менскіх вуліцах геаграфічна ў сьне каша поўная была. Раварыстаў на ходніках — не прапіхнуцца. Яно б можна абысьці іх па дварах, але калі я туды збочу, будзе парушэньне, рапарт і пакараньне. Такі вось нявольніцка-мройніцкі мікс…» — дзеліцца сваімі турэмнымі снамі Андрэй у лісьце да жонкі.

    Ніводнай падпіскі да канца так і не атрымаў у сувязі з частымі перасоўваньнямі

    Вядома, што ў зьняволеньні Андрэй працуе. Па расповедах былых вязьняў, якія ўжо вызваліліся, у Наваполацкай калёніі ёсьць лесапілка і мэталічная вытворчасьць (зьняволеныя рэжуць стары кабэль, абдзіраюць ізаляцыю з правадоў, здабываючы медзь і алюміній). Абедзьве работы нялёгкія. Раней Андрэй працаваў менавіта з кабэлем — вымаў дрот і рэзаў яго на кавалкі. Але, як толькі вязьні прызвычайваюцца і авалодваюць навыкамі, іх пераводзяць на іншую працу.

    Андрэю, які доўгі час працаваў рэдактарам у вядучых беларускіх СМІ (у «Нашай ніве», «Комсомольской правде в Беларуси», больш за 10 гадоў на Радыё Свабода), цяжка бязь сьвежых навінаў. На волі цэлымі днямі ён знаходзіўся ў сеціве, сачыў за падзеямі. За кратамі ўсяго гэтага Кузьнечыку вельмі нестае. Таму ён выпісвае шмат пэрыёдыкі, беларускамоўныя часопісы і газэты. Аднак ніводнай падпіскі да канца так і не атрымаў, бо часта перасоўваўся з аднаго месца зьняволеньня ў іншае.

    У некаторых выданьнях расчараваўся, як у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва»: «Няма пра што пачытаць».

    Перасьлед Андрэя Кузьнечыка

    • Андрэй Кузьнечык — журналіст, які супрацоўнічае з Радыё Свабода, фрылансэр.

    • Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, аднак 5 сьнежня ён на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 сьнежня яго ня вызвалілі і зноў прысудзілі 10 дзён арышту.

    • Віны паводле адміністрацыйных артыкулаў фрылансэр Радыё Свабода не прызнаў, перадач для яго не прынялі.

    • 22 сьнежня Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад уладаў органаў неадкладна даць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі зь якой справай утрымліваюць журналіста.

    • Прэзыдэнт Радыё Свабода Джэймі Флай заявіў, што ўлады Беларусі працягваюць утрымліваць журналіста, па сутнасьці, як выкрадзенага закладніка. Ён запатрабаваў вызваліць Андрэя і спыніць перасьлед беларускіх журналістаў.

    • 23 сьнежня сваякам Андрэя паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу, але не назвалі артыкулу КК. Кузьнечыка перавялі ў СІЗА‑1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА  

    Читать еще: 

    “На карте появился новый субъект, но война чуть было все не обнулила”. Как представляют Беларусь в немецких медиа

    «Я журналіст, навошта вы мяне б’яцё» – гісторыя журналіста і музыкі Ігара Палынскага

    Муж политзаключенной журналистки призвал Тихановскую к диалогу с Лукашенко. Вот что она ответила

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці