Белсат
Два фільмы «Белсату» атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі Narewka Dok
Дакументальны фільм «Наша памяць», створаны тэлеканалам «Белсат» і Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку, а таксама фільм «Беларускі едуць на Падляшша» рэжысёра Арцёма Лобача, атрымалі спецыяльныя прызы журы на першым кінафестывалі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы на Падляшшы.
Тры фільмы «Белсату» трапілі ў конкурс першага фэсту «Narewka Dok»
Першы фэст дакументальных фільмаў і кінарэпартажаў «Narewka Dok» пройдзе ў Нараўцы на Падляшшы 24–26 кастрычніка. У конкурсную праграму трапілі тры стужкі «Белсату».
Зміцер Ягораў: Было вельмі цяжка выдавіць з сябе, што я ўжо былы журналіст
Зміцер Ягораў адпрацаваў на тэлеканале «Белсат» каля 15 гадоў. Але ў выніку сышоў з журналістыкі і адкрыў уласную невялікую справу. Чаму журналіст змяніў прафесію і як пачувае сябе ў новым асяроддзі? БАЖ пагутарыў са Змітром Ягоравым.
«Спадзяемся на новыя добрыя навіны». Польскі дыпламат сустрэўся з дарадцам прэзідэнта ЗША
У Вашынгтоне прайшла сустрэча намесніка старшыні польскага МЗС Марціна Басацкага і дарадцы прэзідэнта ЗША, спецыяльнага пасланніка па Украіне і Беларусі Джона Коўла. Пра гэта паведаміў польскі дыпламат у сацсетцы Х.
Заява Аліны Коўшык з нагоды ўключэння журналістаў «Белсату» ў базу вышуку РФ
Галоўная рэдактарка тэлеканалу «Белсат» Аліна Коўшык выступіла з заявай з нагоды ўключэння імёнаў 10 журналістаў і супрацоўнікаў тэлеканалу ў базу вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Расеі. Падаем тэкст заявы цалкам.
Фільм сумеснай вытворчасці «Belsat TV» і «Eureka Media» пакажуць на Варшаўскім кінафестывалі
На 41‑м Варшаўскім кінафестывалі пакажуць дакументальны фільм Кшыштафа Капчыньскага «Інга» сумеснай вытворчасці «Belsat TV» і «Eureka Media».
Пра што будзе новая праграма «Белсата» з лекарам Андрэем Белавешкіным
На «Белсаце» стартавала новае шоў — пра здароўе. Праграма называецца «Без рэцэпту». Падрабязнасці раскрываюць вядоўцы: лекар, медычны дарадца, аўтар кніг і блогер Андрэй Белавешкін і прадпрымальніца ў сферы здароўя Надзея Дамкоўская.
Размаўляць з суседзямі і будаваць масты: пра што новая праграма «Белсату» «Тут і там»?
З верасня раз на два тыдні ў панядзелкі на «Белсаце» выходзіць новая праграма «Тут і там». Кожнае яе выданне – гэта размовы з прадстаўнікамі суседніх краінаў пра набалелае: супольныя выклікі, праблемы, а таксама пра тое, што нас яднае. Падрабязней пра мэты, тэмы і гасцей праграмы апавядаюць вядоўцы Алесь Залеўскі і Зміцер Міцкевіч.
На «Белсаце» — новыя «Вусы»: пра што распавядзе цыкл гістарычных перадачаў?
На «Белсаце» выходзіць новая гістарычная праграма «Сармацкі вус» ад стваральнікаў «Вусоў Скарыны». Што яна сабою ўяўляе і што чакае гледачоў, распавялі галоўныя героі праекту Цімох Акудовіч і Віктар Шукеловіч.
Сцяпан Пуціла вяртаецца на «Белсат». Хто яшчэ з’явіцца ў новым сезоне на тэлеканале?
Адзіны беларускамоўны тэлеканал «Белсат» пачынае новы сезон з яшчэ большаю колькасцю праграмаў. У восеньскім сезоне іх будзе 16, у тым ліку 4 цалкам новыя. Кіраўніцтва тэлеканалу прыадкрывае таямніцы будучых праектаў.
На вядоўцу «Белсата» Вольгу Старасціну завялі другую крымінальную справу
Журналістка пакуль не ведае, паводле якога артыкула распачаты чарговы крымінальны пераслед. Але можна меркаваць, што гэта абвінавачанне або ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», або ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».
«Да мардабою не даходзіла ніколі». Віталь Бабін пра кур’ёзы са сваёй тэлекар’еры
Віталь Бабін працуе выпускаючым рэдактарам на тэлеканале «Белсат» і вядоўцам праграм «Аб’ектыў» і «Студыя Белсат». Тут ён працуе ўжо дзесяць з паловай гадоў — за гэты час у ягонай прафесійнай практыцы накапілася процьма кур’ёзаў і проста смешных выпадкаў. БАЖ пагаварыў з Віталём Бабіным — гутарка атрымалася і сур’ёзнай, і адначасова вясёлай.
Кіраўніца «Белсата» Аліна Коўшык у «тэрарыстычным» спісе КДБ
Камітэт дзяржбяспекі Беларусі папоўніў свой «пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», піша «Белсат».
Тарас Тарналіцкі: Беларусь у заходнім кіно падаецца як новая «імперыя зла»
Журналіст і кінакрытык Тарас Тарналіцкі распачаў новы аўтарскі праект на «Белсаце».
Наталля Дуліна пра палітзняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву: «Яна не зламалася»
Палітзняволеная журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева «не зламалася» у зняволенні, распавяла «Белсату» былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ і экс-палітзняволеная Наталля Дуліна.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці