• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адвакат і бацька Ігара Лосіка збіраюцца тэрмінова ехаць у калонію

    Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», Ігар знаходзіцца ў мэдсанчастцы пасьля спробы самагубства ў ШЫЗА.

    Як стала вядома Свабодзе, бацькі Ігара Лосіка ўжо месяц не атрымліваюць лістоў ад сына. Маці Ігара паведамляла, што многія лісты ад бацькоў ён не атрымаў, ім таксама даходзілі ня ўсе лісты ад сына. Апошні раз адвакат бачыў Ігара ў калёніі ў сярэдзіне лютага.

    10 дзён таму адваката да Лосіка не дапусьцілі

    10 сакавіка ў наваполацкую калёнію паехаў адвакат Ігара. Як стала вядома Свабодзе, абаронцу ў выніку не дазволілі сустрэцца зь Ігарам Лосікам. Прычынай назвалі тое, што палітвязень не напісаў загадзя заяву на сустрэчу з адвакатам, а ў той момант нібыта знаходзіўся на працы і адрываць ад яе зьняволеных нельга.

    Адвакату паведамілі, што Ігар працуе, зь ім усё ў парадку, яму перададуць, каб пісаў лісты бацькам: «Маўляў, Ігар хутка напіша».

    Пасьля абвяшчэньня прысуду Дар’і Лосік сужэнцам нібыта дазволілі перапіску. Ігар напісаў Дашы больш за 20 лістоў. Дар’я таксама яму шмат пісала, аднак да Ігара пасьля прысуду Дар’і дайшоў толькі адзін ліст ад жонкі.

    Ігар вельмі засмуціўся, што ня зможа сустрэцца з дачкой Паўлінай на спатканьні

    У канцы сакавіка бацькі палітвязьня зьбіраюцца на даўгатэрміновае спатканьне зь Ігарам — «палітычным» дазваляюць спатканьне толькі на адны суткі (а ня на двое, як звычайным зьняволеным). Ігар Лосік раней у лістах вельмі прасіў прывезьці на спатканьне 4‑гадовую дачку Паўлінку. Аднак празь бюракратычныя перашкоды бацькі Ігара з сабой на спатканьне Паўліну ўзяць ня могуць, бо яны юрыдычна не зьяўляюцца апекунамі дзяўчынкі. Апякунства афіцыйна аформлена на бацькоў Дар’і. Ігар з дакорам напісаў у адным з ранейшых лістоў, што, мабыць, «пабачыць дачку, калі яна школу скончыць».

    Бацькі Ігара дапускалі, што ён стамляецца на працы, працуе па 6 дзён на тыдзень на сартаваньні на нейкім сховішчы. Пасьля папярэдняга галадаваньня ў яго пагоршылася здароўе — знайшлі гіпэртанію другой ступені і нават перавялі зь лесапілкі на лягчэйшую працу. Да таго ж у Лосіка бываюць перапады настрою.

    Як высьветлілі праваабаронцы «Вясны», Ігар Лосік знаходзіўся ў ШЫЗА наваполацкай калёніі. Там ён доўгі час трымаў галадоўку, а пасьля парэзаў сабе рукі і шыю. Паводле інфармацыі парваабаронцаў, Ігара пасьля гэтага здарэньня выратавалі і цяпер ён знаходзіцца ў мэдсанчастцы.

    Бацька Ігара Аляксандар Лосік зараз тэрмінова зьвязваецца з адвакатам, разам яны зьбіраюцца паехаць у наваполацкую калёнію, каб на месцы высьветліць усе абставіны здарэньня. Аляксандар Лосік спадзяецца, што яму дазволяць сустрэцца з сынам у мэдсанчастцы, як дазволілі бацьку Марыі Калесьнікавай некалі сустрэцца ў шпіталі з дачкой.

    21 сакавіка спаўняецца роўна 1000 дзён, як Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі. У гэты ж дзень у Вярхоўным судзе ў Менску будуць разглядаць апэляцыю на прысуд Дар’і Лосік.

    Чытайце яшчэ: 

    Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі

    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

    Сярэдзіч прапанаваў замірэнне. Ці прыме рэжым прапанову?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці