• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былая фатографка БелТА, якая здымала пратэсты і суды над палітвязнямі, цяпер жыве ў Варшаве

    У дзяржаўным агенцтве яе фотарэпартажы выходзілі да канца 2022 года, піша «Наша Ніва».

    Аксана Манчук фатаграфуе больш за 10 год. Апошнія гады ў Беларусі яна працавала ў БелТА — дзяржаўным прапагандысцкім агенцтве. Манчук заставалася там пасля падзей 2020 года. Здымала і пратэсныя маршы, і суды над палітвязнямі.

    Напрыклад, здымкі Віктара Бабарыкі ў судовай клетцы — аўтарства Аксаны Манчук. Фатографаў незалежных СМІ проста не пусцілі ў будынак суда.

    У 2021‑м фатографка здымала, напрыклад, мігрантаў на мяжы — так, як гэта бачыла прапагандысцкая машына. Толькі твары няшчасных дзяцей, але не тое, як сілавікі суправаджаюць натоўпы мігрантаў у іх паходзе ў Польшу.

    Апошнія рэпартажы Манчук на БелТА выходзілі ў снежні 2022 года.

    У Варшаву дзяўчына пераехала ў канцы 2022-га. 

    Манчук выставіла ў сацсетках аб’яву пра тое, што цяпер здымае ў Варшаве і адкрытая для прапановаў. Дзяўчына апісальна паведамляе, што раней працавала ў навіновым агенцтве і здымала міжнародныя культурныя, спартыўныя і палітычныя падзеі.

    Аксана не стала каментаваць сваё звальненне і пераезд.

     Знаёмы з сітуацыяй чалавек патлумачыў «Нашай Ніве», чаму яна вымушана была заставацца на той працы.

    «У 2019 годзе ў яе скралі фотатэхніку, якая належыць БелТА (камеру і аб’ектывы) на вельмі вялікую суму грошай. Быў суд у 2020 годзе, і па рашэнні суда яна была вымушаная выплачваць кампенсацыю за скрадзеную тэхніку. Пакрыць усю суму змагла толькі ў снежні 2022 года, пасля чаго адразу звольнілася».

    Ён дадаў, што дзяўчына з мэтаў бяспекі не хоча каментаваць СМІ якія-небудзь абставіны гэтай справы, а таксама падрабязнасці сваёй працы ў апошнія гады, бо ў Беларусі яе блізкія.

    Чытайце яшчэ:

    Флэшмоб «21»: што рабілі і як выглядалі беларускія медыйшчыкі ў свае 21 год

    «Мы хотим не бояться за будущее “Белсата”, а развивать его!» Работники «Белсата» написали письмо в польский МИД

    Сергей Дорофеев: я — беженец

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці