• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Барыса Хамайду прымусілі пакінуць традыцыйнае месца распаўсюду незалежных СМІ ў Віцебску

    На ганку крамы “Веста” на вуліцы Леніна віцябляне цягам ужо не аднаго дзясятка гадоў звыкліся бачыць распаўсюдніка незалежных СМІ. Цяпер на гэтым месцы зрабілі пандус.

    Зрэшты, у распаўсюдніка ёсць меркаванне, што прыстасаванне нібыта для стварэння безбар’ернага асяродку з’явілася тут нездарма. Адміністрацыя крамы час ад часу выказвала незадавальненне прысутнасцю Барыса Хамайды, які ставіў свой бел-чырвона-белы парасон недалёка ад уваходу. Ужо былі спробы «заняць» гэтае месца: то паставяць столік і лаўку, дзе тут жа збіраюцца мясцовыя выпівохі, то арганізуюць вулічны продаж піражкоў і булачак. Усе гэтыя захады не мелі поспеху: гандаль выпечкай не прыносіў вялікіх прыбыткаў, а аматараў алкаголю даводзілася разганяць з дапамогай міліцыі.

    – Пандус – справа добрая. Нават неабходная для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Але ў дадзеным выпадку карысці ад яго аніякай, бо паміж парэнчамі і ліхтарамі каля ўваходу ў краму ніводзін інвалідны вазок не праедзе. Дарэчы, у гэтай краме два паверхі. І спусціцца на ніжэйшы, дзе прадаюцца харчовыя прадукты, на інвалідным вазку таксама не атрымаецца: тут толькі лесвіца, а пандуса няма. А на верхнім прадаюцца толькі кандытарскія вырабы ды разнастайныя напоі, пераважна алкагольныя. Навошта было марнаваць сродкі на пандус, незразумела, – разважае Барыс Хамайда.

    Месца каля “сіняга дома”, названага так паводле першапачатковай расфарбоўкі, даўно знаёмае пакупнікам незалежных выданняў. І Барыс Хамайда не стаў яго пакідаць. Ён перасунуўся бліжэй да ходнікаў, стаўшы ў куце паміж парэнчамі. Тут нашмат халадней, бо за спінай больш няма сцяны, якая ратавала ад скразнякоў. Але распаўсюднік, нягледзячы на сталы ўзрост і не дужа моцнае здароўе, здавацца не збіраецца. Спадар Хамайда кажа, што не можа пакінуць гэтае месца з прынцыпу – бо яно стала выспай вольнага слова ў Віцебску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці