• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Распаўсюднікаў улётак караюць за парушэнне закона «Аб СМІ»

    Да спісу распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі, якім інкрымінуюць парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП, нядаўна дадаліся яшчэ два прозвішчы: гэта Вольга Крапоціна з Гродна і Таццяна Сячко з Оршы (Віцебская вобл.).

    Таццяну Сячко затрымалі 12 жніўня г.г. падчас распаўсюду па паштовых скрынях  улётак, прысвечаных “Народнаму рэферэндуму”. Намеснік начальніка аддзела аховы і прафілактыкі правапарадку Аршанскага РАУС Сяргей Бязлюдаў склаў на актывістку пратакол за парушэнне арт. 22 9 ч.2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). 11 верасня суддзя аршанскага суда Алеся Дранькова прысудзіла Т. Сячко штраф у 40 базавых велічынь (каля 450 еўра), палічыўшы прэтэнзіі міліцыі абгрунтаванымі.

    Не згодная з рашэннем жанчына звярнулася са скаргай у Віцебскі абласны суд, а таксама ў Міністэрства інфармацыі – з пытаннем, ці можна лічыць улёткі “сродкам масавай інфармацыі” (узор улётак быў прыкладзены). Намеснік міністра Уладзімір Матусевіч адказаў, што дасланая прадукцыя з’яўляецца неперыядычным выданнем і таму не лічыцца СМІ. Ліст з Мінінфармацыі на рашэнне Віцебскага абласнога суда не паўплываў, хаця і быў далучаны да матэрыялаў справы.

    Гродзенскую актывістку Вольгу Крапоціну затрымаў 19 верасня ў цэнтры горада чалавек у цывільным,  калі яна раздавала мінакам улёткі з тэкстам “Верните Крым! Руки прочь от Украины” і “Ганьба здраднікам Радзімы з “трыкалорам” у зубах. Пуцін вам далонь пацісне, як уздыме на штыках!”. Тады В. Крапоціну пратрымалі пару гадзін у РАУСе, забралі ў яе 17 улётак “на экспертызу”, а потым па месцы яе жыхарства правялі ператрус і забралі ноўтбук і дзве флэшкі.

    11 лістапада маёр міліцыі Алег Кока завітаў да актывісткі і прынёс ёй разам з вынікам экспертызы забраных раней улётак пратакол пра нібыта здзейсненае ёй парушэнне арт. 22.9 ч. 2 КаАП. Найбліжэйшым часам яе чакае выклік у суд.

    Такім чынам, падкрэсліваюць юрысты ГА “БАЖ”, па арт. 22. 9 ч. 2 КаАП, які прадугледжвае адказнасць за парушэнне закона “Аб СМІ”, караюць распаўсюднікаў матэрыялаў, што СМІ ніяк не з’яўляюцца.   

    Раней у гэтым годзе штрафамі паводле арт. 22. 9 КаАП каралі ў асноўным распаўсюднікаў маланакладных выданняў.

    У красавіку Смаргонскі раённы суд аштрафаваў на 3 мільёны рублёў мясцовага актывіста Уладзіміра Шульжыцкага за распаўсюд маланакладнага бюлетэня «Смаргонскі грак».

    У тым жа месяцы Георгія Станкевіча з Бешанковічаў аштрафавалі на 7 мільёнаў рублёў за распаўсюд самвыдатаўскай газеты “Крывінка”.

    У жніўні суддзя суда Магілёўскага раёна Станіслаў Леўчанка пакараў штрафам у памеры 30 базавых велічынь рэдактара газеты “Наш Магілёў” Ігара Барысава. Суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні закона “Аб СМІ” і незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі (арт. 22.9 ч.2 КаАП), хоць сам журналіст сцвярджаў, што ён не распаўсюджваў газету “Наш Магілёў” і бюлетэнь “Сацыял-дэмакрат”, а проста перавозіў іх у асабістым аўтамабілі.

    Даведка:

    Арт. 22.9. КаАП: “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”.

    Ч.2. арт 22.9 КаАП: “Парушэнне вызначанага парадку рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў перыядычных друкаваных выданняў, распаўсюду эратычных выданняў, апублікавання сродкам масавай інфармацыі абвяржэння, а роўна незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”.

    Штраф – ад 20 да 50 базавых велічыняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці