Каманда “Информ-прогулки” перамагла ў мясцовым турніры па футболе
22 лютага 2016
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Чэмпіянат Лунінецкага раёна на Кубак памяці воінаў-афганцаў ладзіцца штогод. “Прагулкаўцы” неаднаразова выйгравалі галоўны трафей, але ў мінулым годзе прапусцілі наперад “Следчы камітэт”.
– На гэты раз усё атрымалася, мы здолелі абысці супернікаў і вярнуць Кубак, бо вельмі імкнуліся да гэтага, – распавёў службе маніторынгу ГА “БАЖ” капітан каманды-пераможцы, ён жа старшыня Лунінецкай філіі Андрэй Сыцін.
Усяго ў турніры ўдзельнічалі 12 каманд. “Информ-прогулка” стала трохразовым чэмпіёнам.
Андрэй Сыцін упэўнены, што БАЖаўцам варта больш актыўна ўдзельнічаць у спартовых спаборніцтвах як паміж рэгіёнамі, так і на мясцовым узроўні.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Дзяніс Івашын даслаў з‑за кратаў паштоўку і абяцае хутка лісты
14.08.2024
Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
27.09.2023
«Ён мяне раздражняў — на чырвоным фоне белыя літары». Кіраўнік «Народнай газеты» расказаў, як змяніў лагатып
06.05.2024
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» медыяпраекты Media IQ і «Обычное утро»
25.06.2024