• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Следства па справе Шарамета ўзяло след у добраахвотніцкія батальёны

    Следства вызначыла дом, у якім сядзеў кілер, які прывёў у дзеянне выбуховую прыладу пад машынай Шарамета. Гэта дом нумар 17 на вуліцы Івана Франко ў Кіеве, пішуць украінскія СМІ.

    Злачынцу — ці злачынцам — было лёгка хавацца ў рэканструяваным, нежылым будынку.

    Што да падазраваных, то такіх пакуль няма. Але стала вядома, што следства зацікавілася шэрагам тэлефонных нумароў, якія адначасова і нядоўгачасова працавалі ў зоне месца пражывання і паркоўкі Паўла Шарамета

    28 ліпеня ў Пячэрскі райсуд Кіева паступіла хадайніцтва следчых аб доступе да інфармацыі 10 канкрэтных нумароў мабільнай сувязі.

    «[Тэлефонныя нумары] былі актыўныя ў 2016/07/20 і змянілі тэрміналы (ІМЕІ) у адзін час 2016/07/19», — гаворыцца ў абгрунтаванні рашэння.

    «Пры правядзенні аналізу злучэнняў АСОБА_4 ўстаноўлена, што пра абставіны забойства могуць быць вядомыя ўладальнікам абаненцкіх нумароў НУМАР_3, НУМАР_4 і НУМАР_5, з якімі АСОБА_4 мела зносіны 2016/07/20 непасрэдна пасля яго здзяйснення», — гаворыцца ў тлумачэннях паліцыі.

    16 жніўня следчы групы следчых ГСУ Нацыянальнай паліцыі Анджэй Падаляк падаў у Пячэрскі райсуд шэраг хадайніцтваў з просьбай аб чарговым доступе да дадзеных некалькіх мабільных нумароў.

    У дакументах гаворыцца аб вызначэнні каардынатаў базавых станцый аператараў мабільнай сувязі «Кіевстар», «МТС», Life­cell, якія фіксавалі рэгістрацыі абанентаў, якія могуць быць датычныя да забойства Шарамета, па адрасах:

    — Данецкая вобласць, Мангушскі раён, в. Юр’еўка,

    — Данецкая вобласць, Мангушскі раён, Урзуф,

    — Данецкая вобласць, Марыупаль, праспект Нахімава.

    Следчыя прасілі суд дазволіць маніторынг абанентаў у гэтых мясцовасцях ў розныя перыяды часу.

    Вышэйпаказаныя адрасы супадаюць з пунктамі дыслакацыі батальёна «Азоў», піша «Украінская праўда» — выданне, якое належыць сяброўцы Шарамета, Алене Прытуле.

    Выданне адзначае, што з байцамі гэтага батальёна ў Паўла Шарамета былі добрыя і нават сяброўскія адносіны.

    Акрамя таго, у суд прыходзіла яшчэ адно хадайніцтва аб доступе да 41 нумара сотавай сувязі.

    У абгрунтаванні следчых гаворыцца, што гэтыя нумары належаць асобам, якія маюць дачыненне да добраахвотніцкіх батальёнаў і могуць быць датычнымі да забойства.Паведамляецца, што пакуль заўчасна гаварыць пра датычнасць тых ці іншых асобаў ці батальёнаў да злачынства. Справа занадта складаная, каб зрабіць высновы, а забойцы маглі закласці нітачкі, якія падводзіць да памылковых слядоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці