• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава адзначае дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці!

    Віншуем калектыў Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава з першым дзесяцігоддзем працы! Зычым цікавых праектаў і сустрэч, спрыяльных умоў для работы, дасягненняў у прафесійнай дзейнасці!

    Дома правоў чалавека ў Вільні быў зарэгістраваны Літоўскай Рэспублікай у 2006 годзе. А 30 студзеня 2007 года адбыўся першы сход яго заснавальнікаў — гэтая дата і лічыцца пачаткам афіцыйнай дзейнасці Беларускага Дома правоў чалавека.

    За дзесяць год Беларускі Дом правоў чалавека стаў надзейнай і прафесійнай пляцоўкай для дапамогі беларускім праваабаронцам, якія з‑за пераследу ўладаў былі пазбаўленыя магчымасці свабодна і бяспечна праводзіць праваабарончыя мерапрыемствы на радзіме, наладжваць кантакты са сваімі замежнымі калегамі і партнёрамі.

    У гасцінным памяшканні Дома прайшлі сотні важных мерапрыемстваў, знакавых сустрэч, міжнародных канферэнцый, семінараў, адукацыйных праграм. Сярод доўгатэрміновых і паспяховых праектаў Дома варта адзначыць арганізацыю і правядзенне Летніх школ па правах чалавека для моладзі, якія, пачынаючы з 2007 года, праводзяцца ў Вільнюсе. Тут таксама створана і дзейнічае Рэзідэнцыя маладога літаратара, якая працуе пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і ДПЧ.

    31 ліпеня 2012 года ў памяць аб першым прэзідэнце Дома правоў чалавека Барыса Звозскава, Дом быў названы ў гонар аўтарытэтнага праваабаронцы і зараз носіць яго імя — Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці