• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белсат» нам не перашкаджае. Журналіст «Rzeczpospolita» пра візіт беларускіх дэпутататў у Польшчу

    У Варшаве распачаўся першы за апошнія адзінаццаць гадоў візіт афіцыйнай дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Журналіст «Rzeczpospolita» Руслан Шошын сустрэўся ў Варшаве з намеснікам старшыні Палаты Прадстаўнікоў Баляславам Пірштукам і шэфам замежнай камісіі Валерыем Варанецкім. Шошын распавёў у эфіры "Белсата", што прадстаўнікі беларускай дэлегацыі гаварылі пра гэты беларускі тэлеканал.

    Мэта візіту — гаспадарка. І прадстаўнікі дэлегацыі падкрэслілі гэта не раз.

    «Яны сказалі (беларуская дэлегацыя — заўвага рэд.), што сустракаліся з прадстаўніком МЗС Польшчы. Я запытаў, ці «Белсат» быў тэмай іх сустрэчы. Яны адказалі, што так, але зазначылі, што не яны былі ініцыятарамі гэтай тэмы і не парушалі яе. Што яшчэ цікава, старшыня міжнароднай камісіі беларускага парламенту сказаў, што ««Белсат» нам не перашкаджае». Гэта вельмі адважнае выказванне, таму што гэта прадстаўнік афіцыйных уладаў», — распавёў журналіст «Rzecz­pospoli­ta» Руслан Шошын пра сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага парламента.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці