• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр вядомы музычны крытык Анатоль Мяльгуй. Развітанне — 26 красавіка

    Пайшоў з жыцця музычны крытык, журналiст i пiсьменнiк Анатоль Мяльгуй. Прычына смерці — сардэчны прыступ.

    Анатоль Мяльгуй на развітанні з сябрам Вітаўтам Мартыненкам, які таксама сышоў заўчасна

    Развітанне з Анатолем адбудзецца 26 красавiка а 13.00 ў рытуальнай зале крэматорыя Паўночных могілак.

    Анатоль Мяльгуй быў адным з самых вядомых сучасных беларускіх музычных крытыкаў i стваральнікаў рок-руху ў нашай краіне, аўтарам вялікай колькасці рэцэнзій і публікацый на музычную тэму. Ён удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры‑І» і «Тры колеры-ІІ» (у якіх упершыню на сцэну выйшлі гурты «Мроя», «Бонда» і іншыя). Сумесна з Вітаўтам Мартыненкам выдаў кнігi пра айчынны рок — «Праз рок-прызму» і «222 альбомы беларускага року і ня толькі…». Апошняя была адзачана спецыяльным прызам на Рок-каранацыі-2006.

    Анатолю Мiтрафанавiчу было 59 год.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці