• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мілана Харытонава: Адпіскі міліцыі мяжуюць са здзекам

    Незалежная журналістка Мілана Харытонава звярнулася да кіраўніцтва МУС і ў пракуратуру Кобрынскага раёну. Яна патрабавала даць ацэнку дзеянням шасці міліцыянтаў, які затрымлівалі яе і Алеся Ляўчука у Кобрыне.

    «Замест таго, каб правесці незалежную праверку і выявіць сапраўдных вінаватых, міліцыя займаецца адпіскамі, якія мяжуюць са здекам», — кажуць журналісты.

    З Мінскага УУС ліст спачатку аддалі ў Брэсцскую абласную міліцыю, а тыя ва ўпраўленне ўнутраных спраў кобрынскага райвыканкаму. Фактычна на пытанне законнасці ўжывання фізічнай сілы супраць журналістаў будуць адказваць міліцыянты, якія іх жорстка затрымлівалі.

    Журналістаў «Белсату» Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву затрымлівалі міліцыянты ў цывільным. Інцыдэнт здарыўся ў Кобрыне 18 сакавіка, калі ў райцэнтры мелася адбыцца акцыя пратэсту супраць Дэкрэту №3.

    Акрамя жорсткага затрымання ў журналістаў сканфіскавалі прафесійную тэхніку. Дзякуючы прафесійнай працы адваката журналістаў, амаль усю тэхніку ўдалося вярнуць.

    Раней журналісты па пытаннях свайго затрымання звярталіся ў СК па Брэсцкай вобласці, тыя таксама перадалі справу ў Кобрын, а там журналістам адмовілі ў правядзенні праверкі. Фактычна сілавыя структуры прыкрываюць адзін аднаго.

    «Гэта вельмі круты ход, прымусіць на маю скаргу адказваць таго, хто і кіраваў незаконным затрыманнем ды аддаваў загад ужываць супраць нас з журналістам фізічную сілу і знішчаць доказы. Мо гэта такі здзек, і міліцэйскае кіраўніцтва хоча адбіць у мяне жаданне скардзіцца? Але гэта мяне не спыніць, я буду абскарджваць такі адказ, як і адказ што прыйдзе з кобрынскага РАУСу, іх хлуслівыя паказанні мы ўжо пачулі ў судзе. Сумняваюся, што яны самі змогуць аб’ектыўна ацаніць свае дзеянні», — распавяла «Белсату» Мілана Харытонава.

    Нагадаем, што 13 сакавіка суд Кобрынскага раёну пакараў журналістаў штрафамі памерам амаль 2 тысячы рублёў. Гэта рашэнне Ляўчук і Харытонава плануюць абскардзіць у Брэсцкім абласным судзе. Працэс адбудзецца 22 чэрвеня ў 10.00.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці