“10 крокаў да якаснай журналістыкі” — БАЖ распачаў заняткі ў межах новага адукацыйнага курсу
8 лістапада 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Беларуская асацыяцыя журналістаў у партнёрстве з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў распачала новы адукацыйны курс “10 крокаў да якаснай журналістыкі”.
Некалькі дзясяткаў абітурыентаў з больш чым васьмідзесяці заявак будуць працаваць з дзевяццю трэнерамі, адмыслова падрыхтаванымі для такога курсу ў партнёрстве з МФЖ і Акадэміяй Еўрабачання.
Сярод трэнераў Марына Загорская (сацыяльны рэпартаж), Аляксандр Коктыш (мастацтва інтэрв’ю), Аляксандр Зянкоў (асновы відэажурналістыкі), Аліна Радачынская (інфаграфіка і адкрытыя дадзеныя), Алег Агееў (заканадаўства і СМІ) і многія іншыя.
Навучэнцы ж курсу — маладыя журналісты нацыянальных і рэгіянальных выданняў Беларусі. Наперадзе ў іх дзевяць сесій з трэнерамі ў Мінску. Жадаем ім поспехаў!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
ААЦ пазбавіў даменнага імя інтэрнэт-выданне reform.by
15.04.2024
Суд абвесціў пра ліквідацыю БелаПАН
11.03.2024
Намесніка дырэктара гомельскай рэкламнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым. Сам дырэктар за кратамі паводле «палітычнага» артыкулу
18.04.2024
Почобут был готов уехать из Беларуси — Rzeczpospolita
12.08.2024