• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Любоў Лунёву пакаралі штрафам за “Белсат” паводле паказанняў чыноўніка, які журналістку ў судзе нават не пазнаў

    Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Ганна Буйноўская пакарала незалежную журналістку Любоў Лунёву штрафам у 980 рублёў па абвінавачанні ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ — падрыхтоўцы матэрыяла для тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі.

    Любоў Лунёва

    Сведкам у справе выступіў намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Фрунзенскага раёна Павел Тумас.

    — Чыноўнік звярнуўся ў міліцыю з заявай пра тое, што 20 лістапада мінулага года я была на грамадскіх слуханнях. Але самае цікавае, што ў судзе ён не пазнаў мяне і заявіў, што ніколі мяне не бачыў, — распавяла Лунёва прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Аднак гэта не паўплывала на вынік суда. Такім чынам гэта ўжо трэці штраф па арт. 22.9 КаАП, якія атрымала вядомая беларуская журналістка за апошнія некалькі месяцаў.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па-ранейшаму настойвае на неправамернасці прыцягнення журналістаў да адказнасці за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ. Летась такія штрафы журналісты ў Беларусі атрымлівалі 69 разоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці