Першы намеснік міністра інфармацыі пра блакіроўку «Хартыі»: Рашэнне прынятае, дэталі пазней
24 студзеня 2018
У сувязі з блакіроўкай сайта «Хартыі'97» «Наша Ніва» звязалася з кіраўніцтвам Міністэрства інфармацыі, каб удакладніць, ці існуюць нейкія ўмовы вяртання сайта ў інфармацыйную прастору.
Нагадаем, «Беларускі партызан», які трапіў у падобную сітуацыю, «уратаваўся» пераходам у даменную зону.by. Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч гэтыя дні на бальнічным, ён параіў звярнуцца да свайго намесніка Ігара Луцкага.
«Давайце так: сёння ўжо працоўны дзень скончыўся. Заўтра будуць усе афіцыйныя звесткі, даруйце, нічога больш не скажу. Рашэнне прынятае», — сказаў нам Луцкі.
Ігар Луцкі. Фота Minsknews
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Былы відэааператар АНТ Антон Казельскі абскарджвае прысуд у Вярхоўным судзе, слуханне прызначанае на 13 жніўня
02.08.2024
Кіберпартызаны ўзламалі БелТА
31.12.2023
Анджэя Пачобута абвясцілі ганаровым грамадзянінам Варшавы
01.08.2024
Больш за 5,5 тысячы долараў выдаткоўвае Брагінскі выканкам на падпіску на дзяржаўныя СМІ
27.11.2023