• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскія сябры БАЖ звярнуліся ў міліцыю, каб абараніць каляжанку ад пераследу за прафесійную дзейнасць

    Дзесяць сябраў Гомельскай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіравалі 2 жніўня калектыўныя звароты начальнікам міліцыі Буда-Кашалёўскага і Гомель-сельскага РАУСаў Віталю Падзеруну і Васілю Краўцову. Бажаўцы заклікаюць спыніць неабгрунтаванае ўмяшальніцтва супрацоўнікаў міліцыі ў  права журналістаў на свабоднае атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі, гарантаванае артыкуламі 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    Нагодай стаў распачаты адміністрацыйны працэс супраць журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якая ў траўні зняла ў  КСУП “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна відэасюжэт “Бунт даярак”.

    Міліцэйскія рапарты і пратаколы апытання ўдзельнікаў канфлікту з Буда-Кашалёва пераслалі па месцы жыхарства Шчыраковай – у  Гомельскі РАУС. Яго супрацоўнік, капітан міліцыі Міхаіл Барабаншчыкаў, склаў супраць журналісткі адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП. Шчыракову чарговы раз вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ для замежнага тэлеканала без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

    Гомельскія сябры ГА “БАЖ” звяртаюць увагу кіраўнікоў міліцыі на ацэнку Аляксандрам Лукашэнкам падобных пераследаў журналістаў-фрылансераў, чые відэаздымкі выкарыстоўваюць замежныя СМІ. Пытанне на гэты конт кіраўніку дзяржавы задаў 4 жніўня 2015 года карэспандэнт Радыё “Свабода” Валер Каліноўскі.

    “Я думаю, што гэта глупства. Усё роўна напішуць. Забараняць – гэта  не мой прынцып. Я вывучу гэтую праблему. Што да гэтых штрафаў, то таксама вывучым. Людзі ж небагатыя, і я разумею. Я вам абяцаю, што разгледжу гэтае пытанне, таму што, відаць, вы маеце рацыю тут”, – гэтак яшчэ тры гады таму адрэагаваў Лукашэнка на дзеянні органаў міліцыі і судоў.

    Насуперак пазіцыі кіраўніка дзяржавы пасля непрацяглага зацішша пераслед журналістаў-фрылансераў аднавіўся, у прыватнасці, і на Гомельшчыне.

    Да зваротаў на адрас начальнікаў Буда-Кашалёўскага і Гомельскага РАУСаў дададзена абгрунтаванне неправамернасці прыцягнення да адказнасці фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ, падрыхтаванае юрыстамі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці